Новы "Фарсаж" устанавіў рэкорд па касавых зборах

© Photo : Universal StudiosКадр з фільму "Фарсаж 8"
Кадр з фільму Фарсаж 8 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля прэм'еры баявік сабраў больш за паўмільярда долараў – больш, чым "Зорныя войны: Абуджэнне сілы".

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Новы фільм з серыі "Фарсаж" стаў самым прыбытковым у гісторыі кінематографа па выніках прэм'ернага ўік-энду, заявілі на выходных у Universal Studios.

Старая кінаплёнка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Класіку нямога кіно – фільм "Палескія рабінзоны" пакажуць у Мінску

"Фарсаж 8" (The Fate of the Furious) — баявік з Вінам Дызелем, Дуэйнам Джонсанам, Джэйсанам Стэтхемам і Мішэль Радрыгес. Вытворчы бюджэт кінастужкі склаў 250 мільёнаў долараў і акупіўся за першыя выходныя практычна ўдвая.

Як заявілі ў кінастудыі, новы "Фарсаж" сабраў за прэм'ерны ўік-энд больш за 532 мільёнаў долараў і усталяваў новы рэкорд па стартавых зборах у пракаце. Раней рэкорд належаў стужцы "Зорныя войны: Абуджэнне сілы", што выйшла ў 2015 годзе.

Улічваючы ў цэлым станоўчыя водгукі прыхільнікаў серыі пра "Фарсаж 8", можна чакаць, што касавыя зборы стужкі перавысяць мільярд долараў. Кінастудыя ўжо паабяцала дзве новыя часткі фільма — у 2019 і 2021 гадах.

Сюжэт фільма "Фарсаж 8" разгортваецца адразу на некалькіх лакацыях і распавядае аб нечаканай для прыхільнікаў серыі развязкі ва ўзаемаадносінах галоўных герояў.

Стужка навiн
0