МІНСК, 19 кра — Sputnik. З Брэста ў Мазыр адправіўся першы беларускі круізны цеплаход "Белая Русь", які пабудавалі ў Пінску на суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ у аўторак.
Рачны круіз разлічаны на восем дзён і сем начэй і прадаецца па сістэме "ўсё ўключана". Самы дарагі квіток каштуе 4600 беларускіх рублёў — гэта двухмесная люксавая каюта. Ёсць пуцёўкі ў шэсць разоў танней.
60% пуцёвак на сезон ужо раскуплена. Галоўныя жадаючыя паглядзець на беларускае Палессе — расіяне.
"У Расіі будзе даражэй, таму што там цеплаходы больш, таму і выдаткі на падобныя круізы там значна вышэй", — паведаміла ў эфіры тэлеканала АНТ Бэла Бакурава, кіраўнік круізнага аддзела турыстычнай кампаніі з Расіі.
Цеплаход будзе ісці па рацэ ў асноўным ноччу. Днём запланаваны дзесяць прыпынкаў у беларускіх гарадах, дзе будуць праводзіцца экскурсіі.