МІНСК, 20 кра — Sputnik. Апошнія званкі для выпускнікоў дзевятых і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвіняць 30 мая, паведамілі ў сераду ў Мінадукацыі Беларусі.
Апошні званок — традыцыйнае завяршэнне навучальнага года для выпускнікоў дзевятых і 11-х класаў, які звычайна праходзіць у канцы мая кожнага года.
У 2017 годзе апошнія званкі ў большасці школ прагучаць 30 мая, у аўторак. Выпускныя ж правядуць пераважна дзевятага і дзясятага чэрвеня, аднак дэталі могуць вызначаць адміністрацыі ўстаноў адукацыі.
На ўсіх мерапрыемствах, у тым ліку і на традыцыйнай сустрэчы світанку, школьнікаў суправаджаць будуць педагогі і бацькі.
Пакуль рашэнне наконт гэтага яшчэ не прынята, аднак звычайна ў дні апошніх званкоў і выпускных у Беларусі абмяжоўваюць продаж спіртных напояў і піва.
Уступная кампанія ва ўніверсітэты і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы стартуе ў чэрвені.