Беларускія тэлеканалы пакажуць Чэмпіянат свету па хакеі-2017

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗборная Беларусі па хакеі
Зборная Беларусі па хакеі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы матч беларусы правядуць 5 мая супраць зборнай Фінляндыі, усе матчы з удзелам падапечных Дэйва Льюіса пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Беларускія тэлеканалы пакажуць усе матчы Чэмпіянату свету па хакеі 2017 года, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Сусветнае хакейнае першынство пройдзе з 5 па 21 мая ў дзвюх краінах — Францыі і Германіі.

ХК Дынама даў майстар-клас - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: ХК "Дынама" даў майстар-клас і згуляў з заўзятарамі

"Адразу тры тэлеканалы медыяхолдынга прадставяць беларускім заўзятарам усе матчы першынства — 64 гульні", — расказалі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Зборная Беларусі ў рамках групавога этапу ЧС згуляе супраць Фінляндыі, Чэхіі, Канады, Швейцарыі, Францыі, Славеніі і Нарвегіі. Група В правядзе паядынкі ў Парыжы. Дарэчы, апошні раз планетарнае першынства праводзілася ў сталіцы Францыі больш за 65 гадоў таму.

"Усе матчы зборнай Беларусі на стадыі групавога раўнда і ў выпадку выхаду ў плэй-оф будзе трансляваць тэлеканал "Беларусь 1". "Беларусь 5" і "Беларусь 2" пакажуць астатнія гульні турніру. Такім чынам, тэлеканалы медыяхолдынга ў поўным аб'ёме прадставяць цяперашняе першынства", — удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Акрамя таго, спартыўны тэлеканал "Беларусь 5" штодня ўвечары будзе прадстаўляць падрабязны агляд мінулых матчаў.

Першую гульню зборная Беларусі на Чэмпіянаце свету правядзе супраць фіналістаў папярэдняга першынства — нацыянальнай каманды Фінляндыі. Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа гэтую шматспадзеўную гульню ў прамым эфіры. Стартавы свісток прагучыць у 17:15.

Стужка навiн
0