МІНСК, 21 кра — Sputnik. Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае прыняць удзел у спаборніцтвах па фотабёрдзінгу "Запаведны трафей", якія пройдуць 22-23 красавіка, паведамілі ў запаведніку.
Па словах арганізатараў, спаборніцтвы па фотабёрдзінгу, якія паспелі заваяваць папулярнасць ва ўсім свеце, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка праводзяцца ўпершыню.
Спаборніцтвы падзелены на два этапы з фотапаляваннем на тэрыторыі сядзібы ў вёсцы Домжарыцы і пойме ракі Бярэзіна.
Для ўдзела патрэбна каманда 1-5 чалавек, наяўнасць фотаапарата ці смартфона, прыкладанне ці кніга, каб вызначаць птушак, а таксама аформленая заяўка на ўдзел.
Прызавы фонд за першыя тры месца ўключае ў сябе сэртыфікаты на экскурсіі па Бярэзінскім біясферным запаведніку.
З правіламі і раскладам спаборніцтваў можна азнаёміцца тут.