Самалёт Маленькага прынца можна ўбачыць у цэнтры Мінска

© Photo : Мария ШевченкоЭпізод са спектаклю "Маленькі прынц"
Эпізод са спектаклю Маленькі прынц - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З пятніцы ГЗЦ Galleria Minsk усе жадаючыя могуць сфатаграфавацца з 4-метровай мадэллю самалёта, пабудаванай на аснове французскага палутараплана "Ньюпор 17" узору 1916 года.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Мадэль самалёта стане часткай дэкарацый дзіцячага шоу "Маленькі прынц", паказ якога стартуе ў арт-цэнтры "Кропка" ў суботу 29 красавіка.

Гэту і іншыя дэкарацыі для шоу "Маленькі прынц" па матывах знакамітай казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы распрацавала беларуская каманда дэкаратараў пад кіраўніцтвам мастака Уладзіміра Дарашкевіча, якая працавала на фільмах "Паляванне на піранню" (2006), "Сага аб хантах" (2009), "Сувязь часоў" (2010), "1812: Уланская балада" (2012) і іншых буйных праектах.

Яны будавалі дамы і цэлыя вёскі, велізарныя дырыжаблі і іншыя аб'екты. Не менш значнымі будуць і дэкарацыі "Маленькага прынца".

Кадр з фільма Літоўскай кінастудыі Казка пра маленькага прынца 1966 года - Sputnik Беларусь
Мультымедыйнае дзіцячае шоу "Маленькі прынц" пакажуць у Мінску

"Мы робім тое, што ў Беларусі яшчэ ніхто не рабіў — паўнавартаснае тэатральнае шоу з насычаным візуальным складнікам, каб дзеці і дарослыя не проста прыходзілі і слухалі тэкст у выкананні акцёраў, а пераносіліся ў іншую рэальнасць. Акрамя фізічных дэкарацый будуць выкарыстоўвацца праекцыі і 3D-мапінг. Пустыня і жытняе поле, планеты і астэроіды, самалёт і зорнае неба — у нашым шоу ўсё будзе па-сапраўднаму", — распавёў прадзюсар "Маленькага прынца" Сямён Шапчыц.

Гісторыя Маленькага прынца — хлопчыка з астэроіда Б-612, які падарожнічае па розных кутках сусвету, — адна з любімых казак свету. З часу першай публікацыі ў 1943 годзе яе пераклалі на 300 моў — гэта кніга, якая перакладаецца часцей за ўсе за ўсю гісторыю чалавецтва пасля Бібліі і Карана. Сумарны наклад твора перавысіў 200 мільёнаў асобнікаў.

Паказы праекта будуць праходзіць у арт-цэнтры "Кропка" (ГЗЦ Galleria Minsk, 5-ы паверх) з 29 красавіка да пачатку чэрвеня. Для максімальнай зручнасці маленькіх гледачоў кожны паказ разлічаны ўсяго на 60 чалавек. Па буднях уваходны білет каштуе 20 рублёў, сямейны (3 чалавекі) — 50 рублёў. Па выхадных — 25 і 65 рублёў адпаведна.

Стужка навiн
0