МІНСК, 26 кра — Sputnik. Малады дызайнер з Гродна стварае стыльныя ўборы з беларускім каларытам. Калекцыя "Слуцкія паясы" выклікала рэзананс у свеце фэшн-індустрыі. Яна стала пераможцам міжнароднага фестывалю "Новыя вяршыні", паведамілі ў эфіры СТБ.
"Нацыянальная ідэя стала лейтматывам гэтай калекцыі. Алена Дзежыц задумала яе яшчэ студэнткай. Карпатлівая праца заняла паўгода. У выніку — 5 унікальных нарадаў, кожны прапрацаваны да драбнюткай дэталі. Арнаментальныя матывы выкананыя тасьмой, акрылавымі фарбамі і вышыўкай гладдзю. Колеры з беларускай сімволікі", — гаворыцца з сюжэце на тэлеканале.
Дызайнер Алена Дзежыц тлумачыць, што была задача дасягнуць балансу паміж подыюмам і жыццём. Літаральна пасля першых паказаў пасыпаліся заяўкі на касцюмы.
Паводле словаў Вольгі Пяньковай, дацэнта кафедры дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, "калекцыя цікавая менавіта разнастайнасцю асартыментнага шэрагу. Яна сучасная, нягледзячы на этніку".