Улады Польшчы знізяць парог сумы для выдачы Tax Free

© Sputnik / Светлана ЛицкевичПункт Tax Free у краме Беластока
Пункт Tax Free у краме Беластока - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З чэрвеня, каб падаць заяўку на атрыманне VAT, турыст павінен мець з сабой чэк мінімум на 200 злотых.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Міністэрства фінансаў Польшчы апублікавала праект пастановы, згодна з якой мінімальная сума пакупкі, па якой вандроўнік можа атрымаць Tax Free (VAT), ізноў складзе 200 злотых, перадае "Польскае радыё".

Польшча не выключае візавых паслабленняў для Беларусі

Парог для атрымання VAT быў павялічаны 1 чэрвеня 2016 года з 200 да 300 злотых, аднак, паводле інфармацыі польскага Мінфіна, з таго моманту многія крамы адмовіліся ўдзельнічаць у сістэме Tax Free.

Новаўвядзенне ўступіць у сілу з 1 чэрвеня бягучага года.

Такім чынам, Польшча скарысталася афіцыйным правам "абыйсці" дырэктыву Еўрасаюзу, паводле якой вандроўнік атрымлівае дакумент Tax Free пры куплі на 175 еўра.

Стужка навiн
0