Свята беларускай культуры "Вытокі" адкрые сезон у Верхнім горадзе

© Sputnik / Роман ШантарРатуша ў Мінску на плошчы Свабоды, архіўнае фота
Ратуша ў Мінску на плошчы Свабоды, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас свята на тэрыторыі Верхняга горада таксама будуць гатаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні і знаёміць з традыцыйнымі рамёствамі.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Летні музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе пачнецца са свята беларускай культуры "Вытокі" 30 красавіка, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Пляцоўка караоке на фестывалі - Sputnik Беларусь
Karol Jan Open Air: Чапскі ўпадабаў бы

Урачыстае адкрыццё пройдзе на плошчы Свабоды ў 13:00. У сталіцу з усёй краіны прыедуць больш за 200 майстроў народнай творчасці і рамеснікаў. На сцэне ля канцэртнай залы "Верхні горад" на працягу дня будуць выступаць народны ансамбль "Вязынка", ансамбль народнай песні "Церніца", Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" (з 20:00 да 22:00).

У Карэтным дворыку (вул. Кірыла і Мяфодзія, 8) музыкант, саліст гурта Vyraj Сяргей Доўгушаў правядзе "спеўны сход", куды любы чалавек можа прыйсці, каб навучыцца спяваць беларускія народныя песні: з 15:00 да 16:00 — майстар-клас па тэхніках спеваў, з 16:00 да 17:00 — жаночае спевы з калектывам "Мярэжа", з 17:00 да 18:00 удзельнікі разам з музыкам Паўлам Бортнікам вывучаць творы Станіслава Манюшкі і Міхаіла Клеафаса Агінскага, з 20:00 да 21:00 — мужчынскія спевы з калектывам "Рада", з 21:00 да 22:00 усім прапануюць развучваць застольныя песні.

Падчам свята на тэрыторыі Верхняга горада таксама будуць гатаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні і знаёміць з традыцыйнымі рамёствамі.

Стужка навiн
0