МІНСК, 27 кра — Sputnik. У Гродне 29 красавіка фантан каля драматычна тэатра запрацуе пад музычнае суправаджэнне таленавітага скрыпача Андрэя Генсера, які выканае класічныя творы ў сучаснай апрацоўцы на музыку Вівальдзі "Шторм", паведамілі Sputnik у прэс-службе гарвыканкама.
"Зараз на фантанах праводзіцца апошняя падрыхтоўка, праверка ўсяго абсталявання, помпаў, рухавікоў, кабеляў, падсвятлення. Таксама пройдуць пробныя ўключэнні і запаўненне чараў вадой", — распавялі ў гарвыканкаме.
Фантаны каля драмтэатра, вялікі ў парку Жылібера, на Савецкай плошчы і фантан "Дружба народаў" на набярэжнай маюць рознакаляровае падсвятленне, якое ўключаецца па вечарах.
Паводле паведамлення прэс-службы гарвыканкама, таксама ў гэтым сезоне будуць працаваць яшчэ два фантана: маленькі ў парку і каля кінатэатра "Кастрычнік".