Каля 20 фестываляў народнай творчасці пройдзе ў Беларусі сёлета

© Sputnik / Юлия ХвощВыканаўцы народнай песні на фестывалі "Камяніца-2016"
Выканаўцы народнай песні на фестывалі Камяніца-2016 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усе 18 фестываляў у галіне народнай творчасці маюць статус міжнародных і рэспубліканскіх.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. У Беларусі ў 2017 годзе пройдзе 18 фестываляў народнай творчасці, перадае Белта.

Усе 18 фестываляў у галіне народнай творчасці маюць статус міжнародных і рэспубліканскіх. Гэтыя фестывалі фінансуюцца Міністэрствам культуры Беларусі.

Сярод іх рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет", міжнародны фестываль духавой музыкі "Беларускія фанфары", міжнародны фестываль песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне", міжнароднае свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы", міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік".

Фестываль Камяніца-2016 - Sputnik Беларусь
Фестываль бытавых танцаў "Квецень у стылі этна" адбудзецца 30 красавіка

"Акрамя таго, у Беларусі для папулярызацыі аматарскай творчасці праводзяцца каля 150 аглядаў-конкурсаў. Спаборніцкі элемент робіць такія мерапрыемствы вельмі цікавымі", — прыводзіць выдавецтва словы начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай.

Спецыяліст таксама дадала, што на 2017-2018 гады сфарміраваны план-графік з 130 мерапрыемстваў. Пры яго фарміраванні ўлічвалася жанравая разнастайнасць для прадстаўлення як мага большай колькасці відаў мастацтва, паколькі аматары працуюць ва ўсіх жанрах. Са слоў Задзяркоўскай, такія агляды накіраваны на развіццё беларускага фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, беларускай культуры ў цэлым, яны папулярызуюць беларускую народную творчасць, прыцягваюць вялікую колькасць гледачоў.

Стужка навiн
0