МІНСК, 27 кра — Sputnik. Культурны праект "Мінск — горад прыгажосці" стартуе 1 мая ў Верхнім горадзе, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.
"З мэтай павышэння турыстычнай прывабнасці горада і папулярызацыі паслуг сталічнай індустрыі прыгажосці 1 мая з 13:00 да 22:00 будзе праводзіцца культурны праект "Мінск — горад прыгажосці", прысвечаны 950-годдзю Мінска", — патлумачылі ў прэс-службе.
У рамках праекта мінчане і госці сталіцы змогуць бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паўдзельнічаць у стварэнні новых вобразаў разам з вядучымі салонамі прыгажосці, акунуцца ў атмасферу моды і стылю падчас паказу калекцый ад беларускіх дызайнераў.
З унікальнымі традыцыямі правядзення вясельных цырымоній можна будзе пазнаёміцца ў Верхнім гороадзе, а таксама наведаць пляцоўкі фестывалю ландшафтнай архітэктуры і дызайну.
Пляцоўкі праекта будуць абмяжоўвацца тэрыторыяй плошчы Свабоды, арт-тэрасай канцэртнай залы "Верхні горад".