Радыё

Псіхолаг і мама прыёмных дзяцей: усынаўленне - гэта не геройства

© Sputnik / Александр КривошеевСпецыяліст па сямейнаму ўладкаванню дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, псіхолаг Вольга Галаўнёва і маці траіх усыноўленых дзяцей Ніна Конан
Спецыяліст па сямейнаму ўладкаванню дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, псіхолаг Вольга Галаўнёва і маці траіх усыноўленых дзяцей Ніна Конан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ліпені ў Навагрудскім раёне ўжо ў другі раз у Беларусі пройдзе фестываль сем'яў усынавіцеляў "Родныя людзі", мэта якога - паказаць грамадству, што ўсынаўленне дзяцей - гэта не "гераічны подзвіг асобных людзей", а нармальная практыка.
Психолог и мама приемных детей: усыновление — это не разовое геройство

Каардынатар фестывалю "Родныя людзі", спецыяліст па сямейнаму ўладкаванню дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, псіхолаг Вольга Галаўнёва і маці траіх усыноўленых дзяцей Ніна Конан распавялі радыё Sputnik Беларусь пра тое, з якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца ўсынавіцелям у Беларусі.

Эпізод са спектаклю Маленькі прынц - Sputnik Беларусь
Самалёт Маленькага прынца можна ўбачыць у цэнтры Мінска

"Дзеці не былі чужымі для нас, і гэта не маё асабістае рашэнне, гэта рашэнне ўсёй сям'і, у тым ліку і маіх родных дзяцей. Збіраўся савет, мы ўсе разам абмяркоўвалі, і намі было прынята спачатку адно дзіця, а потым яшчэ двое", — распавяла Ніна Конан, у якой з пецярых дзяцей двое родныя і трое ўсыноўленыя.

Адаптацыя ў сям'і — працэс цяжкі, у першую чаргу, для самога дзіцяці. У дзяцей з дзіцячых дамоў зусім іншае ўспрыманне свету, яны прыходзяць у сям'ю з поўным недаверам да ўсяго, адзначылі суразмоўніцы ў студыі.

"Вожыкі — гэта мякка сказана. Яны баяцца, прычым страхі ва ўсіх абсалютна розныя. У кожны побытавы момант жыцця прыёмным бацькам даводзіцца разумець, з чым звязаныя на першы погляд неадэкватныя рэакцыі дзіцяці. На самай справе гэта цалкам адэкватныя рэакцыі, калі разабрацца, адкуль яны вынікаюць", — распавяла псіхолаг.

Штогод больш за 500 беларускіх сем'яў прымаюць да сябе ўсыноўленых дзяцей. Аднак да гэтага часу факт усынаўлення дзяцей з дзіцячых дамоў нашым грамадствам успрымаецца вельмі неадназначна. Таму адна з мэтаў фестывалю — скарэктаваць агульнае ўспрыманне і звярнуць увагу на комплекснае рашэнне праблем сям'і.

Выступленне гурта Re1ikt на дабрачыннай акцыі - Sputnik Беларусь
З’явілася дзіцячая версія гімна футбольнага клуба "Крумкачы"

"Я сутыкалася з вялікай колькасцю такіх момантаў, аж да таго, што ў нас адсеялася вялікая колькасць сяброў. Хтосьці казаў: "Так навошта вам гэта трэба? Але прыйшла вялікая колькасць іншых людзей, і гэта, напэўна, нармальны працэс", — распавяла Ніна Конан.

"Усынаўленне — гэта магчымасць пазнаць самога сябе, у тым ліку і якія цёмныя бакі душы могуць раптам выявіцца і выйсці вонкі. І ў адносінах грамадства гэта яшчэ адна праверка, якія людзі вакол, наколькі яны па каштоўнасцях і па духу сапраўды вашыя. І тут сапраўды адбываецца пераацэнка ўсяго", — распавяла псіхолаг.

Першы фестываль сем'яў усынавіцеляў прайшоў у Беларусі 2 гады таму. Асноўнай ідэяй яго правядзення было стварэнне ў нашай краіне агульнай культуры ўсынаўлення, калі працэс прыёму ў сям'ю дзяцей, якія засталіся без бацькоў, успрымаецца як нармальная практыка, а не нейкі "гераічны подзвіг асобных людзей", адзначылі суразмоўцы.

"Тое, што ў грамадстве часам успрымаецца як гераічны ўчынак, на самай справе гэта не так. Мы звычайныя людзі. Мы зрабілі гэта не для кагосьці, а для сябе. Гэтая наша свядомае рашэнне, мы хацелі вялікую сям'ю і дзяцей, і яны у нас ёсць. Я не магу сказаць, што я стаўлюся да дзяцей, якія прыйшлі да мяне, па-іншаму, чым да сваіх біялагічных дзяцей", — рэзюмавала Ніна Конан.

Стужка навiн
0