Распрацаванага ў Мінску "забойцу Uber" купяць за $200 млн

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкТаксі UBER на адной з вуліц, архіўнае фота
Таксі UBER на адной з вуліц, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля развіцця сеткі Juno у ЗША праект прыйдзе таксама ў сотню еўрапейскіх гарадоў.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Сэрвіс таксі Gett набывае распрацаваны ў Мінску праект Juno, заявілі напярэдадні профільныя выданні са спасылкай на заяву гендырэктара Gett Taxi.

Juno — створаны "бацькамі" Viber Тальмонам Марка і Ігарам Магазінікам праект па онлайн-выкліку таксі. Сэрвіс пакуль дзейнічае толькі ў Нью-Ёрку, хоць яго цэнтр распрацоўкі — у Мінску.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання IT-кампаній - Sputnik Беларусь
Лукашэнка абвясціў курс на будаўніцтва "IT-краіны"

Адзін з галоўных канкурэнтаў кампаніі па браніраванню таксі Uber — Gett Taxi — абвясціў у сераду аб намеры купіць Juno. Як паведамляецца, сума ўгоды складзе каля 200 мільёнаў долараў.

Такім чынам, да Gett пяройдзе ўвесь Juno — не толькі сам сэрвіс, але таксама распрацоўкі і супрацоўнікі. У мінскім цэнтры распрацоўкі Juno працуюць каля сотні чалавек.

Пасля развіцця ў ЗША сэрвіс можа пашырыцца і на 100 еўрапейскіх гарадоў.

Марка і Магазінік паспяхова працуюць з мінскімі праграмістамі не першы раз — раней яны стварылі месэнджэр Viber, адзін з цэнтраў распрацоўкі якога таксама знаходзіцца ў Мінску. Сёння прыкладаннем карыстаюцца каля 800 мільёнаў чалавек.

Стужка навiн
0