У Санкт-Пецярбургу прадставяць выставу "Увесь Бакст"

© Sputnik / Виктор ТолочкоМантаж экспазіцыі "Час і творчасць Льва Бакста", архіўнае фота
Мантаж экспазіцыі Час і творчасць Льва Бакста, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за 50 малюнкаў Бакста, выстаўленыя разам з сапраўднымі сцэнічнымі касцюмамі, якія былі пашытыя ў самым пачатку ХХ стагоддзя, з'яўляюцца сапраўднымі рарытэтамі.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Санкт-Пецярбургскі музей тэатральнага і музычнага мастацтва прадставіць выставу "Увесь Бакст". Больш за 50 малюнкаў мастака, падмацаваныя сцэнічнымі касцюмамі і яго эскізамі, рарытэтнымі фотаздымкамі, паштоўкамі і фарфоравай пластыкай, будуць прадстаўлены ў экспазіцыі. Вернісаж адбудзецца 27 красавіка. Для шырокай публікі выстава будзе адкрыта з 29 красавіка па 20 жніўня. Пра гэта паведамляе РІА "Новости".

Карціны Марка Шагала - Sputnik Беларусь
Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам

Жывапісец, партрэтыст, тэатральны мастак, майстар кніжнай ілюстрацыі, дызайнер інтэр'ераў, стваральнік высокай моды 1910-х гадоў Леў Бакст, вядомы на Захадзе як Леон Бакст, нарадзіўся ў 1866 годзе ў Гродне ў яўрэйскай сям'і, жыў і працаваў у Пецярбургу і Парыжы, быў удзельнікам аб'яднання "Свет мастацтва", знакаміты, перш за ўсё, сваімі тэатральнымі праектамі для "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева.

Тэатральныя эскізы

"Назва нашай выставы можа здавацца смелай, але яна цалкам апраўдана. Наш збор — адна з самых буйных калекцый, якая дазваляе паўнавартасна прадставіць творчы шлях знакамітага мастака толькі па ўласных матэрыялах. Мы захоўваем дзясяткі тэатральных эскізаў Бакста, ад самых першых — да спектакля "Сэрца маркізы" 1902 года — да позніх — "Спячая прынцэса" 1921 года", — сказала куратар выставы Алена Грушвіцкая.

Па словах куратара, музей валодае сапраўднымі сцэнічнымі касцюмамі, пашытымі па эскізах мастака, аўтэнтычнымі макетамі дэкарацый, рэдкімі фотаздымкамі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЭскіз касцюма Бакста
Эскиз костюма Бакста - картина из коллекции Белгазпромбанка - Sputnik Беларусь
Эскіз касцюма Бакста

Музейныя прэм'еры

Музейнай "прэм'ерай" стануць эскізы касцюмаў да балета "Сэрца маркізы". Гэта самая ранняя праца Бакста, выкананая для Эрмітажнага тэатра ў 1902 годзе. У Пецярбургу яны выстаўляюцца ўпершыню. На выставе можна будзе ўбачыць легендарную серыю паштовак, якая была выпушчаная для прайшоўшага з трыумфам балета "Фея лялек". Таксама будзе прадстаўлены сапраўдны сцэнічны касцюм адной з лялек — лялькі-японкі. Дзіўна захаваўся найтанчэйшы шоўк, распісаны рукой Бакста.

Папулярнасць спектакляў, аформленых Бакстам, была настолькі вялікая, што вымушала іншых мастакоў увасабляць яго вобразы ў сваёй творчасці. Такая серыя парцалянавых статуэтак, выпушчаных у 1912 годзе Мэйсэнскай мануфактурай пасля прэм'еры балета "Карнавал". На выставе будзе прадстаўлена некалькі прадметаў з гэтага цыклу, а таксама фігурка балерыны Тамары Красавінай, створаная на Дзяржаўным парцалянавым заводзе ў Петраградзе.

© Sputnik / Виктор Толочко"Купальшчыкі на Лідо. Венецыя" пэндзля Бакста
Купальщики на Лидо. Венеция Бакста - из коллекции Белгазпромбанка - Sputnik Беларусь
"Купальшчыкі на Лідо. Венецыя" пэндзля Бакста

"Нарцыс" і "Сіні бог"

Асобнай увагі заслугоўваюць знакамітыя эскізы касцюмаў да балета "Нарцыс". Ніводная выстава, прысвечаная "Рускім сезонам", не абыходзіцца без гэтых вытанчаных малюнкаў, якія дэманструюць касцюмы ў віхуры танца.

Некалькі гадоў таму фонды музея папоўніліся шэрагам шэдэўраў з калекцыі Лабанавых-Растоўскіх. На выставе наведвальнікі ўбачаць эскіз касцюма Клеапатры для Іды Рубінштэйн (балет Міхаіла Фокіна "Сіні бог"), а таксама серыю малюнкаў да апошняй працы Дзягілева "Спячая прынцэса" па матывах балета Чайкоўскага "Спячая прыгажуня".

Карціна Льва Бакста "Дзяўчынка ў ружовым"
Картина Льва Бакста Девочка в розовом. - Sputnik Беларусь
Карціна Льва Бакста "Дзяўчынка ў ружовым"

Больш за 50 малюнкаў, выстаўленыя разам з сапраўднымі сцэнічнымі касцюмамі, якія былі пашытыя ў самым пачатку ХХ стагоддзя, з'яўляюцца сапраўднымі рарытэтамі.

Стужка навiн
0