Беларусам упершыню за 40 год пакажуць Рэмбрандта

© Sputnik / Сергей Мамонтов / Перайсці ў фотабанкНаведвальнікі ў карціны Рэмбрандта "Начны дазор" на выставе Дзяржаўнага музея "Рэйксмузеум" у Амстэрдаме
Наведвальнікі ў карціны Рэмбрандта Начны дазор на выставе Дзяржаўнага музея Рэйксмузеум у Амстэрдаме - Sputnik Беларусь
Мінчане і госці сталіцы змогуць убачыць 70 арыгіналаў вялікага галандца.

МIНСК, 30 кра — Sputnik. Выстава Рэмбрандта адкрыецца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь 5 мая. Карцiн мастака ў Беларусi не было напрацягу сарака гадоў. Цяпер цягам двух месяцаў, да 3 ліпеня, мінчане і госці сталіцы змогуць убачыць 70 арыгіналаў вялікага галандца.

"Калекцыя прывезена з Італіі і ўваходзіць у склад аднаго з найбуйнейшых збораў графікі ў Еўропе, якi налічвае больш за 4000 асобнікаў", — распавяла куратар выставы Вольга Клiп.

Мікіта Моніч правёў экскурсію па Залатой калекцыі жывапісу - Sputnik Беларусь
Відэа
Мікіта Моніч правёў экскурсію па "Залатой калекцыі жывапісу"

Рэмбрандт — знакамiты галандскi мастак, адзiн з буйнейшых прадстаўнiкоў залатога стагоддзя галандскага жывапiсу. Ён лiчыцца майстрам светаценю i першым, хто адлюстраваў у мастацтве чалавечыя перажываннi настолькi дасканала. Для даследчыкаў яго творчасцi доўгi час невырашанай заставалася праблема аддзялення сапраўдных твораў мастака ад яго рэплiк, якiх iснавала вялiкая колькасць. Дзеля вырашэння гэтай праблемы быў распачаты асобны праект, па вынiках якога Рэмбрандту, лiчыцца цяпер, належаць 346 карцiн, а на пачатку XX стагоддзя мастацтвазнаўцы думалi пра 800 карцiн.

Мiнулым разам беларусы бачылі працы мастака ў 70-х, праз тыдзень паглядзець на іх можна будзе зноў. Адны з блiжэйшых да беларусаў музеяў, што змяшчаюць карцiны мастака, знаходзяцца ў Маскве и Санкт-Пецярбурзе. Так, у Музеi А. С. Пушкiна змешчаныя тры арыгiнальныя карцiны мастака, а у Эрмiтажы — чатырнаццаць.

На самую вялiкую калекцыю можна паглядзець у Рэйксмузеум, што знаходзiцца на радзiме Рэмбрандта — у Нiдэрландах (Амстэрдам).

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі