МІНСК, 2 мая — Sputnik. Пра тое, якім было сучаснае мастацтва і куды яно рушыць, распавядзе, пакажа і ўступіць у дыскусію мастак Марцін Райтэр 6 мая ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
У сваёй лекцыі Райтэр будзе разважаць аб развіцці сучаснага мастацтва ў Еўропе, аб мастацкім асяроддзі, выставах, перформансах у Берліне з 1990 года па цяперашні час. У сваёй лекцыі-дыскусіі Райтэр не абміне і альтэрнатыўны легендарны цэнтр сучасных мастацтваў "Тахелес".
Марцін Райтэр, дырэктар самага знакамітага альтэрнатыўнага сквот і арт-цэнтра сучасных мастацтваў. Куратар і мастак, які ўдзельнічаў у мностве выстаў, арганізаваных на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Еўропы. Цяпер працуе ў галіне канцэптуальнага мастацтва.
"Тахелес" — знакаміты цэнтр сучаснай альтэрнатыўнай культуры, які быў зачынены ў 2012 годзе, а да гэтага праіснаваў 22 гады. Ён пачаў фарміравацца пасля аб'яднання Германіі ў закінутым будынку на тэрыторыі былога Усходняга Берліна. З часам з арт-сквота гэдээраўскіх мастакоў ён ператварыўся ў асаблівы культурны цэнтр нямецкай сталіцы, дзе можна было назіраць, як ствараецца мастацтва: кожны жадаючы мог зазірнуць унутр, паназіраць за творчым працэсам і набыць карціну. Ператварэнне майстэрняў у свайго роду аўтарскія галерэі было своеасаблівым "ноу-хау" "Тахелеса".
Лекцыя-дыскусія пра сучаснае мастацтва з Марцінам Райтэрам адбудзецца 6 мая ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацваў, пачатак а 18-й гадзіне.