У Мінску пройдзе бясплатны "марафон" вулічных тэатраў

© Sputnik / Марина СеребряковаВулічны спектакль, архіўнае фота
Вулічны спектакль, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пяты Мінскі форум вулічных тэатраў збярэ ў Верхнім горадзе больш за 200 артыстаў з Беларусі, Германіі, Італіі, Расіі, Польшчы і Прыднястроўя.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. У цэнтры Мінска з 7 па 8 мая пройдзе маштабны форум вулічных тэатраў. Наведвальнікі змогуць бясплатна паглядзець больш за 25 пастановак, паўдзельнічаць у імправізацыях і перформансах, а таксама стаць сведкамі футурыстычнай дзеі, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Самалёт Маленькага прынца прызямліўся ў Мінску - Sputnik Беларусь
Самалёт Маленькага прынца прызямліўся ў Мінску

Пяты Мінскі форум вулічных тэатраў збярэ ў Верхнім горадзе больш за 200 артыстаў з Беларусі, Германіі, Італіі, Расіі, Польшчы і Прыднястроўя. Прадстаўлення ў рэжыме нон-стоп будуць паказваць адразу на трох пляцоўках: каля ратушы, у карэтным дворыку і на арт-тэрасе за канцэртнай залай. Стартуе мерапрыемства ў нядзелю з вялікага карнавальнага шэсця ўдзельнікаў. Тэатральныя дзейства будуць праходзіць з 12 да 9 гадзін вечара.

Упершыню на форуме выступіць Андрэа Федзі — клоўн Katastrofa з Італіі. Камічнае прадстаўленне прэзентуе Teatr Pinezka з Польшчы. Калектыў Dulce Compania з Берліна пакажа інтэрактыўнае шоу хадулісты з інтрыгуючай назвай "Чалавек без галавы", а тэатр "Тук-тук!" з Ціраспаля падрыхтаваў для гледачоў "Вар'яцкае чаяванне".

Зазірнуць у будучыню прапануе майстэрня "Сляды" з футурыстычным перформансам "Галоўнае ў жыцці". Падарожжа ў часе, але толькі ў мінулае, абяцае тэатр "Вір" на спектаклі "Юр'я і Цмок". Некаторыя калектывы звернуцца да вытокаў беларускага тэатра: студыя "Варгін" пазнаёміць з батлейкай, а народны тэатр з Краснаполля — з "народнымi забавамi".

Беларускі харэограф, народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Радыё
Елізар'еў: акрамя "Спартака", прапаноў ад нашага тэатра ў мяне няма

Мінскі тэатр "Мусташ" пагуляе з гледачамі падчас спектакля "Стоп! Знята!". Студыя "Альтана" закруціць у танцы на пастаноўцы "Злучэнні". Акрамя таго, гасцям пакажуць чайную імправізацыю Underground, загадкавае дзейства на хадулях "Вандроўны куфар", прэм'еру інтэрактыўнага спектакля тэатра EYE.

У цэнтры Мінска ўпершыню адкрыецца "цыркавы панадворак": 7 мая на пляцоўцы бліжэй да вуліцы Зыбіцкай пройдуць розныя паказы. Акрамя выступу італьянскага коміка і клаўнады з дрэсіраванымі сабакамі, гледачоў чакае вялікая праграма ад дзіцячых цыркавых студый.

Форум праходзіць у Верхнім горадзе з 2013 года і штогод збірае дзесяткі тэатральных калектываў з усёй краіны і з-за мяжы.

Стужка навiн
0