Пададзена заява на правядзенне "Бессмяротнага палка" ў Мінску

© Sputnik / Сократ Балтагианис / Перайсці ў медыябанкАкцыя "Бессмяротны полк", архіўнае фота
Акцыя Бессмяротны полк, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з беларускім заканадаўствам анансаваць час і месца мерапрыемства да таго, як яно атрымае адабрэнне ў выканкаме, нельга.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Шэраг арганізацый і актывістаў падалі заяўку на правядзенне акцыі "Бессмяротны полк" у Мінску, паведамілі Sputnik у аргкамітэце па правядзенні шэсця.

Акцыя "Бессмяротны полк" зарадзілася ў Расіі і з часам ахапіла многія краіны свету: людзі ў гонар Дня Перамогі праходзяць па цэнтральных вуліцах гарадоў з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнічаў у "Бессмяротным палку" ў мінулым годзе і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Святочны салют, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Мінску 9 мая на плошчы Перамогі пройдзе 3D-шоу

У рэдакцыю Sputnik звярнуліся з пытаннем чытачы: ці пройдзе "Бессмяротны полк" у беларускай сталіцы? У мінулым годзе падобная акцыя не адбылася — арганізатары не атрымалі дазвол.

Як распавялі ў аргкамітэце правядзення "Бессмяротнага палка" ў Беларусі, заяўнікі пісалі ліст з просьбай дазволіць акцыю і прапановай прыняць удзел у ёй і на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

"Мы падалі і заяўку ў Мінгарвыканкам. Планавалі прайсці ўдзень у цэнтры горада", — распавёў Sputnik экс-дэпутат і адзін з заяўнікаў шэсця Валерый Драко.

Па словах суразмоўцы Sputnik, адказ гарадскіх уладаў пакуль не атрыманы — таму анансаваць дакладны час і месца збору ўдзельнікаў "Бяссмяротнага палка" ў Мінску нельга. Аднак ён выказаў упэўненасць у тым, што акцыя адбудзецца.

"Сярод заяўнікаў "Бессмяротнага палка" — не толькі грамадскія аб'яднанні, але і самі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Многія ўжо нават партрэты падрыхтавалі", — адзначыў арганізатар акцыі.

Мяркуецца, што Мінгарвыканкам дасць адказ заяўнікам акцыі ў бліжэйшыя дні.

Стужка навiн
0