Фота

Ірландскія карункі педагога з Капыля

Падпісацца
Заказы на сукенкі, палантыны і іншыя вырабы з карункаў у Вольгі распісаны да 2019 года. Як сапраўдныя творы мастацтва можна стварыць з дапамогай кручка, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Дзеля любімай справы настаўніца з горада Капыль Вольга Старасціна чатыры гады таму пайшла са школы. Адкрыўшы для сябе вытанчаную прыгажосць старадаўніх ірландскіх карунак, яна вырашыла ператварыць хобі ў бізнес — і заказы на яе працы ўжо распісаны на тры гады наперад. Увага медыя дадала яшчэ больш папулярнасці яе майстэрскім тварэнням.

"Я з першай працы прадаю за мяжой свае карункі — ужо больш за 7 гадоў ствараю аўтарскія ручныя калекцыйныя работы класа "люкс" кручком у старадаўняй тэхніцы ірландскіх карунак. З 2010 года зарэгістравалася ў Беларусі рамеснікам, з 2016 года — у Міжнароднай арганізацыі каруначніц OIDFA", — распавяла Вольга карэспандэнту Sputnik.

Нарадзілася Вольга ў вёсцы Сноў Нясвіжскага раёна, а цяпер марыць аб студыі ў Парыжы. Майстар удзельнічала ў выставе "Формула рукадзелля" у Маскве ў 2014 годзе, у тым жа годзе прыняла ўдзел у выставе ў Мінску. Вольга публікуе свае працы ў рукадзельных часопісах Беларусі і Расіі.

© Photo : Алис ЮневичВязаць Вольга навучылася ў бабуль, але сем гадоў таму зразумела, што хоча не проста ствараць сурвэткі і капялюшыкі для сяброў.
Вязаць Вольга навучылася ў бабуль, але сем гадоў таму зразумела, што хоча не проста ствараць сурвэткі і капялюшыкі для сяброў. - Sputnik Беларусь
1/7
Вязаць Вольга навучылася ў бабуль, але сем гадоў таму зразумела, што хоча не проста ствараць сурвэткі і капялюшыкі для сяброў.
© Photo : Алис ЮневичТак педагог аформіла рамесніцтва, і хобі патроху пачало ператварацца ў бізнес, дзеля якога прыйшлося пакінуць выкладанне ў школе.
Так педагог аформіла рамесніцтва, і хобі патроху пачало ператварацца ў бізнес, дзеля якога прыйшлося пакінуць выкладанне ў школе. - Sputnik Беларусь
2/7
Так педагог аформіла рамесніцтва, і хобі патроху пачало ператварацца ў бізнес, дзеля якога прыйшлося пакінуць выкладанне ў школе.
© Photo : Алис Юневич Майстар удзельнічала ў выставе "Формула рукадзелля" ў Маскве ў 2014 годзе, у тым жа годзе прыняла ўдзел у выставе ў Мінску. Вольга публікуе свае працы ў рукадзельных часопісах Беларусі і Расіі.
Майстар удзельнічала ў выставе Формула рукадзелля у Маскве ў 2014 годзе, у тым жа годзе прыняла ўдзел у выставе ў Мінску. Вольга публікуе свае працы ў рукадзельных часопісах Беларусі і Расіі. - Sputnik Беларусь
3/7
Майстар удзельнічала ў выставе "Формула рукадзелля" ў Маскве ў 2014 годзе, у тым жа годзе прыняла ўдзел у выставе ў Мінску. Вольга публікуе свае працы ў рукадзельных часопісах Беларусі і Расіі.
© Photo : Алис ЮневичНарадзілася Вольга ў вёсцы Сноў Нясвіжскага раёна, а цяпер марыць аб студыі ў Парыжы.
Нарадзілася Вольга ў вёсцы Сноў Нясвіжскага раёна, а цяпер марыць аб студыі ў Парыжы. - Sputnik Беларусь
4/7
Нарадзілася Вольга ў вёсцы Сноў Нясвіжскага раёна, а цяпер марыць аб студыі ў Парыжы.
© Photo : Алис Юневич"Мае работы ёсць у Германіі, Францыі, Латвіі, Украіне, Казахстане, Арабскіх Эміратах, Расіі - ад Калінінграда да Камчаткі. Работы збіраю на рассоўных кравецкіх манекенах - сталыя пакупніцы кажуць аб дыстанцыйным трапленні ў памер на 100%. Сайт http://www.olga-anastasia.by працуе з 2015 года", - распавяла майстрыха.
Мае работы ёсць у Германіі, Францыі, Латвіі, Украіне, Казахстане, Арабскіх Эміратах, Расіі - ад Калінінграда да Камчаткі. Работы збіраю на рассоўных кравецкіх манекенах - сталыя пакупніцы кажуць аб дыстанцыйным трапленні ў памер на 100%. Сайт http://www.olga-anastasia.by працуе з 2015 года, - распавяла майстрыха. - Sputnik Беларусь
5/7
"Мае работы ёсць у Германіі, Францыі, Латвіі, Украіне, Казахстане, Арабскіх Эміратах, Расіі - ад Калінінграда да Камчаткі. Работы збіраю на рассоўных кравецкіх манекенах - сталыя пакупніцы кажуць аб дыстанцыйным трапленні ў памер на 100%. Сайт http://www.olga-anastasia.by працуе з 2015 года", - распавяла майстрыха.
© Photo : Алис ЮневичА з 2017 года ў Беларусі зарэгістравана гандлёвая марка Вольгі Старасцінай "Ольга-Анастасия".
А з 2017 года ў Беларусі зарэгістравана гандлёвая марка Вольгі Старасцінай Ольга-Анастасия. - Sputnik Беларусь
6/7
А з 2017 года ў Беларусі зарэгістравана гандлёвая марка Вольгі Старасцінай "Ольга-Анастасия".
© Photo : Алис Юневич"Хачу сказаць словы вялізнай падзякі за дапамогу, падтрымку, цярпенне ўсім маім родным і блізкім людзям: бацькам, сястры Вікторыі і яе мужу Руслану Лысакоўскаму, а таксама ўсім сябрам", - падзякавала майстрыха.
Хачу сказаць словы вялізнай падзякі за дапамогу, падтрымку, цярпенне ўсім маім родным і блізкім людзям: бацькам, сястры Вікторыі і яе мужу Руслану Лысакоўскаму, а таксама ўсім сябрам, - падзякавала майстрыха. - Sputnik Беларусь
7/7
"Хачу сказаць словы вялізнай падзякі за дапамогу, падтрымку, цярпенне ўсім маім родным і блізкім людзям: бацькам, сястры Вікторыі і яе мужу Руслану Лысакоўскаму, а таксама ўсім сябрам", - падзякавала майстрыха.
Стужка навiн
0