МІНСК, 4 мая — Sputnik. Вялікія распродажы абвясцілі напярэдадні Дня Перамогі цэнтральныя ўнівермагі і шэраг вытворцаў, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
"Выставы-прадажы і распродажы гандлёвыя арганізацыі сумесна з прамысловымі прадпрыемствамі праводзяць з мэтай стварэння святочнага настрою ў ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны", — патлумачылі ў ГУСР.
ААТ "ЦУМ Мінск" непасрэдна на 9 мая анансаваў зніжку ў 20% на трыкатаж "Світанка" і "Купалінкі", на дзіцячыя ільняныя пледы "Аршанскага льнокамбіната". З больш вялікай уцэнкай ў 25% можна будзе купіць сукенкі і кофтачкі вытворчасці ААТ "Алеся".
Ва ўнівермазе "Беларусь" 9 мая ветэранам ВАВ і прыраўнаваным да іх асобам абяцаюць зніжку ў 25% на ўсе нехарчовыя тавары. Акрамя таго, у гэты дзень ім будуць раздаваць дысконтныя карты ўнівермага ў падарунак і будуць рады бясплатна аказаць дадатковыя паслугі. Да прыкладу, падагнаць па даўжыні набытыя рэчы або даставіць набыты буйнагабарытны тавар.
У "Бліскавіце" з 5 па 10 мая для ветэранаў ВАВ прадугледжана скідка 15% на ўсе нехарчовыя тавары. 5 і 9 мая тавары са зніжкай змогуць купіць усе госці крамы.
Зніжка ў 15% на ўсе нехарчовыя тавары будзе прадастаўляцца ветэранам ВАВ у "Кірмашы".
"На Нямізе" абяцаюць зніжкі ўсім. Да 10% — на халадзільнікі і маразільнікі "Атлант", тэлевізары і печы ЗВЧ "Гарызонт", брэсцкія газавыя пліты, да 30% — на абутак "Марка", да 45% — на трыкатаж "Світанка" і фабрыкі "8 Сакавіка". На акцыі прадстаўлены шырокі спектр прадукцыі.
Цэлы шэраг вытворцаў — "Калінка", "Мінскі механічны завод ім. С. І. Вавілава УКХ" БелОМА і іншыя — праводзяць розныя акцыі са зніжэннем коштаў і ўручэннем падарункаў у фірменнай гандлёвай сетцы.
Акцыі і зніжкі на розныя групы харчовых тавараў таксама будуць у гандлёвых аб'ектах розных формаў уласнасці.