Гідрамет: цёплае надвор’е настане толькі праз тыдзень

© Flickr / Satoshi TAKEUВясновы кот
Вясновы кот - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярэднесутачная тэмпература на наступным тыдні будзе на 7-9 градусаў ніжэй за норму.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Пацяпленне на Беларусі, паводле папярэдняга прагнозу, чакаецца не раней за 13 мая, паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

З яго слоў, з 8 мая чакаецца рэзкае змяненне ўмоў надвор'я ў краіне: пахаладае, пойдуць дажджы, месцамі з мокрым снегам. Пры гэтым ноччу будуць фіксавацца замаразкі да —3°С, а ўначы тэмпература паветра не падымецца вышэй за +10°С.

Кацяня на батарэі ацяплення - Sputnik Беларусь
Ацяпленне ў Мінску адключаць 5 мая

"Паводле папярэдняга прагнозу, цёплае і камфортнае надвор'е прыйдзе толькі да наступных выхадных", — сказаў суразмоўца Sputnik.

Рабаў удакладніў, што такое надвор'е для мая лічыцца вельмі халодным: сярэднесутачная тэмпература на наступным тыдні будзе на 7-9 градусаў ніжэй за норму.

У пятніцу ў Мінгарвыканкаме паведамілі, што з 5 мая ў сталіцы будзе адключана ацяпленне ва ўсіх аб'ектах.

 

 

Стужка навiн
0