МІНСК, 5 мая — Sputnik. Ацяпляльны сезон у Мінску завершыцца ў пятніцу 5 мая, паведамілі Sputnik у Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.
У красавіку ў сталіцы ўжо аднойчы адключалі падачу цяпла, калі сярэднядзённая тэмпература дасягнула значэння +8°С, аднак затым тапіць сталі зноў з-за пахаладання з замаразкамі.
"Ацяпляльны сезон для жыллёвага фонду, інтэрнатаў, гасцініц і навучальных устаноў сталіцы завяршаецца 5 мая", — паведамілі ў выканкаме.
Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, пацяпленне, якое прыйшло на бягучым тыдні ў краіну, будзе кароткачасовым — ужо да Дня Перамогі, які адзначаецца 9 мая, зноў пахаладае: тэмпература ноччу складзе +1..+6°С, пры праясненнях да —3°С, днём +2..+9°С.
Пры гэтым у Гідрамеце прагназуюць, што неўзабаве магчымы нават кароткачасовы мокры снег.