Два расійскіх аб'екта могуць увайсці ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкГарады Расіі. Свіяжск
Гарады Расіі. Свіяжск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Будуць разглядацца дзве новыя заяўкі: горад-помнік Свіяжск у Татарстане і сумесны праект Расіі і Манголіі "Ландшафты Даўрыі".

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Два аб'екты, прадстаўленыя Расіяй, могуць ужо ў 2017 годзе ўвайсці ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паведаміў пастаянны прадстаўнік РФ у ЮНЕСКА Аляксандр Кузняцоў, перадаюць РІА "Новости".

Улетку ў польскім Кракаве пройдзе чарговае пасяджэнне камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Нясвіжскі палац - Sputnik Беларусь
"Цары", Белавежская пушча: хто яшчэ трапіць у спіс ЮНЕСКА

"Будуць разглядацца і дзве новыя заяўкі: горад-помнік Свіяжск у Татарстане і сумесны праект Расіі і Манголіі "Ландшафты Даўрыі". Па іх праведзена вялікая падрыхтоўчая праца", — сказаў Кузняцоў.

Ён дадаў, што "на ўласныя вочы бачыў, якія намаганні былі зроблены для рэстаўрацыі, добраўпарадкавання гэтага аб'екта і яго ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны". "Спадзяемся на паспяховы разгляд гэтых пытанняў", — сказаў на заканчэнне дыпламат.

Востраў-град Свіяжск размешчаны ля зліцця рэк Волга і Свіяга ў Зеленадольскім раёне Татарстана. Паселішча было заснавана ў маі 1551 года Іванам Грозным як фарпост рускіх войскаў для ўзяцця Казані. Сёння Свіяжск — адзін з найпапулярнейшых турыстычных аб'ектаў Татарстана. На востраве захаваліся 18 помнікаў гістарычнай спадчыны федэральнага і рэспубліканскага значэння XVI-XIX стагоддзяў. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць унікальная драўляная Троіцкая царква, пабудаваная ў 1551 годзе за адзін дзень, комплекс будынкаў Успенскага Багародзіцкага мужчынскага манастыра з унікальнымі фрэскамі і Іаана-Прадцечанскі жаночы манастыр.

Расійска-мангольская намінацыя "Ландшафты Даўрыі" была падрыхтавана ў 2011-2013 гадах. У склад прапанаванага ўчастка сусветнай прыроднай спадчыны ўключаны строга ахоўваемая прыродная тэрыторыя "Мангол Дагуўр" (Манголія), запаведнік "Даўрскі" і заказнік "Даліна дзерэна" (Расія). Усе гэтыя тэрыторыі ўваходзяць у склад міжнароднага расійска-мангольска-кітайскага запаведніка "Даўрыя", заснаванага ў 1994 годзе. Агульная плошча ўчастка спадчыны склала больш 859 тысяч гектараў, у тым ліку 279 тысяч гектараў у Расіі.

Стужка навiн
0