Instagram: фота самай прыгожай студэнткі Мінска

© Photo : ВКонтакте / Марта Колб"Каралева Вясна" -2017 Марта Колб
Каралева Вясна -2017 Марта Колб - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па выніках правядзення конкурсу "Каралева Вясна" першую ўзнагароду ўзяла 19-гадовая студэнтка БДЭУ Марта Колб.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Пераможцай конкурсу прыгажосці сярод студэнтак мінскіх ВНУ стала Марта Колб з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Sputnik вывучыў фатаграфіі галоўнай красуні сталіцы.

Кацярына Дуброўская - удзельніца конкурсу Краса Сусвету- 2017 - Sputnik Беларусь
5 фактоў з жыцця беларускай прыгажуні, якая не збіраецца замуж

Міжнародны міжвузаўскі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна" праходзіць з 2004 года — яго арганізоўваюць БРСМ і Расійскі саюз моладзі. На гэтым тыдні прайшоў мінскі этап конкурсу "Каралева Вясна — 2017", пераможцай яго прызналі 19-гадовую студэнтку БДЭУ Марту Колб.

Sputnik вывучыў фатаграфіі з Instagram-акаўнта галоўнай прыгажуні-студэнткі Мінска — прапануем і вам паглядзець на здымкі Марты Колб.

victory is in my veins🖤

Публикация от marta_kolb (@marta.kolb) Мар 19 2017 в 9:10 PDT

цените моменты🙏🏻❄️

Публикация от marta_kolb (@marta.kolb) Янв 24 2017 в 11:01 PST

Пра Колб вядома, што яна вучыцца ў эканамічным універсітэце і захапляецца танцамі. Раней дзяўчына перамагла ў конкурсе прыгажосці "Міс БДЭУ". Таксама ў сталічнай "Міс Вясны" ёсць малады чалавек.

Пераможцы "Каралевы вясны" розных гадоў станавіліся вядомымі актрысамі, тэлевядучымі і спявачкамі, сярод іх — Вера Карэтнікава, Улада Цімафеева, Дар'я Малахоўская і Алена Бабенка.

Стужка навiн
0