Sputnik апублікуе зводкі Саўінфармбюро аб апошніх днях вайны

© Sputnik / Александр ШурмелевРазварот кнігі "Ад Савецкага інфармбюро. Зводкі 1941-1945"
Разварот кнігі Ад Савецкага інфармбюро. Зводкі 1941-1945 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўдыёзапісы зводак Саўінфармбюро, у якіх гучыць голас легендарнага Юрыя Левітана, раскажуць пра падзеі мая 1945-га.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Архіўныя зводкі навін Саўінфармбюро пачне публікаваць Sputnik Беларусь напярэдадні 72-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Святочны салют, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Мінску 9 мая на плошчы Перамогі пройдзе 3D-шоу

Саўінфармбюро было створана 24 чэрвеня 1941 года як орган, закліканы праводзіць прапагандысцкую, тлумачальную працу ў СССР і іншых краінах, супрацьстаячых фашызму. Яно, у прыватнасці, інфармавала грамадскасць замежных краін аб падзеях, якія адбываюцца на савецка-германскім фронце, і аб працы савецкага тылу.

Кожны дзень вайны Саўінфармбюро паведамляла апошнія навіны аб тым, што адбываецца на фронце — ад нападу Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941-га і да 15 мая 1945-га, калі завяршыўся прыём нямецкіх палонных на ўсіх франтах.

Sputnik будзе публікаваць аўдыёзапісы зводак Саўінфармбюро аб апошніх днях Вялікай Айчыннай вайны, пачынаючы з пятніцы 5 мая. Дзякуючы архіўным зводкам вы зможаце пачуць легендарны голас Левітана і даведацца больш аб тым, як набліжалася Перамога.

Саўінфармбюро — прадвеснік найбуйнейшых міжнародных навінавых агенцтваў, такіх як Агенцтва друку "Навіны", РІА "Новости" і МІА "Россия сегодня".

Стужка навiн
0