https://bel.sputnik.by/20170507/top-5-padannyau-nyasvizhskaga-zamka-1028662876.html
Топ-5 паданняў Нясвіжскага замка
Топ-5 паданняў Нясвіжскага замка
Sputnik Беларусь
Будаванне нясвіжскага палаца-замкавага комплексу было распачата 7 мая 1583 года, на працягу ўсёй сваей гісторыі гэтае месца непарыўна звязана з містыкай і... 07.05.2017, Sputnik Беларусь
2017-05-07T14:44+0300
2017-05-07T14:44+0300
2017-05-10T01:56+0300
спадчына
навіны
беларусь містычная: легенды, паданні, казкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101577/74/1015777437_0:0:1500:844_1920x0_80_0_0_04090ef96fcfb9696c40ce1d8170bfd3.jpg
МІНСК, 7 мая — Sputnik. Связана містыка Нясвіжа, у першую чаргу, з Чорнай Паннай, якая цягам ужо некалькіх стагоддзяў з'яўляецца мясцовым жыхарам. Яе прывід быццам бачылі і адразу пасля яе смерці ў ХVI стагоддзі, і пасля Другой сусветнай вайны, калі па калідорах ператворанага пад шпіталь замка шпацыравала неўпакаенная і палохала сваімі стогнамі хворых.Сёння ж мясцовыя жыхары, часцей разглядаюць гісторыю з Барбарай Радзівіл хутчэй як прыгожае паданне і не болей, а калі і яна камусьці і з'яўляецца, то лічыцца, што гэта добры прывід, які перасцерагае аб небяспецы.Але з Нясвіжам звязана і шмат іншых цікавых паданняў.Sputnik абраў пяць найцікаваейшых гісторый пра Нясвіжскі замак і яго аколіцы.Жалобная саваСа слоў жыхароў Нясвіжа, часам па начах недалёка ад Фарнага касцёла можна пачуть галошанне савы. Кажуць, гукі гэтыя настолькі жудасныя, што бяруць дрыжыкі. Паводле падання, Кацярына Радзівіл пахавала 12 сваіх маленькіх дзяцей, што паміралі адзін за адным. Жанчына ўвесь час была ў жалобе. Пасля смерці апошняга дзіцяці яе пакуты настолькі ўзмацніліся, што па начах яна пачала пераўтварацца ў саву, ляцела да маленькіх трун і галасіла над кожнай з іх.З тае пары лічыцца, што пачуць агуканне савы ўначы нясвіжскай цішы — кепская прыкмета."Гарбаты" саркафагЯшчэ адзін жудасцік з Фарнага касцёлу — труна незвычайнай формы, што і сёння знаходзіцца пад падмуркамі пабудовы. Форма ў труны трохкутнікавая.Паводле падання, там пахавана князёўна, якая пакахала простага хлопца і загінула праз гэта. Дзяўчына ўцякла з балю, калі яе збіраліся заручыць з замежным прынцам. Каханы павінен быў чакаць яе з адзеннем і возам, каб разам уцячы з замка. Але пра змову даведаліся. Хлопца злавілі і пасадзілі ў вежу. Князёўна, не ведаючы яшчэ аб гэтым, у балёвым уборы выбегла на люты мароз і ў лёгкіх туфліках па снезе пабегла на дамоўленае месца сустрэчы. Чакаючы на лютым марозе на патаемнай лаўцы, яна замерзла і так скарчанела, што яе не маглі палажыць у звычайную труну і вымушаны былі пахаваць у сядзячым становішчы.Насамрэч у "гарбатым" саркафагу даследчыкі знайшлі не маладзенькую князёўну, а сталую княгіню. Яна мела ўжо дзяцей і унукаў. Аб гэтым гавораць вянкі з надпісам "Дарагой бабулі ад дзяцей і ўнукаў", пакладзеныя на металічную дамавіну.Чаму нясвіжскія салаўі так цудоўна спяваюцьНясвіжскі парк лічыцца аднім з найпрыгажэйшых у Еўропе. Мясцовыя жыхары кажуць, што салаўі тут пяюць лепей усіх у свеце, а на траве ранкам з'яўляецца самая празрыстая раса. Гэтая гісторыя звязана з актрысай нясвіжскага тэатру Марыяй, якую прымусам разлучылі з яе каханым скрыпачом Янам. Дзяўчыну кінулі ў келлю, дзе яна спявала ў журбоце. Яе слёзы, што падалі на траву, адразу пераўтвараліся ў расу.Кажуць, што нясвіжскія салаўі пяюць так цудоўна, бо навучыліся гэтаму калісьці, слухаючы гукі скрыпкі Яна і спевы яго каханай, а слёзы Марыі ператварыліся ў брыльянты расы на траве ў парку.Манастыр бенедыктакНе Чорная Панна больш за ўсё палохае мясцовых жыхароў — манастыр бенедыктак, дзе зараз месціцца вучэльня імя Якуба Коласа. Студэнты распавядаюць пра паранармальныя з'явы ў інтэрнаце — то мэбля сама рухаецца, то дзверы ляпаюць.Асабліва не пашанцавала студэнткам, якія жывуць над тым месцам, дзе будаўнікі патурбавалі косткі манашак падчас перабудовы: дзяўчынкі пастаянна адчуваюць нечую прысутнасць у пакоі. І толькі пасля таго, як праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца, духі крыху супакоіліся.Чорная ПаннаНайпрыгажэйшае паданне пра няшчаснае каханне. Паводле гэтага падання Купалаўскі тэатр нават паставіў спектакль. А ці бачылі Панну насамрэч і ці з'яўляецца яе прататыпам менавіта Барбара Радзівіл?Як бы там ні было, у мясцовых лічыцца, што Чорная Панна — добры прывід і з'яўляецца, как папярэдзіць людзей аб пагрозе.Адзіны сведка, што бачыў Панну ў Нясвіжы ў 2002 годзе, пенсіянер Уладзімір Уладзіміравіч Жураўскі (1937 г. н.), распавядае, што з Чорнай Паннай ён сутыкнуўся за месяц да пажару, які здарыўся ў куццю напярэдадні каталіцкага Раства Хрыстова. Да таго часу ён ужо выйшаў на пенсію і ўладкаваўся вартаўніком у Нясвіжскі замак, дзе прапрацаваў тры гады.З пункту гледжання навукі прычынай з'яўлення прывіда Панны ў Нясвіжскім замку можа з'яўляцца сукупнасць двух фактараў: бальзамаванне цела пасля смерці княгіні і яе моцная псіхалагічная сувязь з родам пры жыцці.
https://bel.sputnik.by/20170504/dzesyac-factau-z-zhyccya-samaga-zhorstkaga-knyazya-u-belaruskaj-gistoryi-1028608830.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101577/74/1015777437_86:0:1419:1000_1920x0_80_0_0_8e484cf2ef9dc108ada6d01a2be03640.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, навіны , беларусь містычная: легенды, паданні, казкі
спадчына, навіны , беларусь містычная: легенды, паданні, казкі
Топ-5 паданняў Нясвіжскага замка
14:44 07.05.2017 (абноўлена: 01:56 10.05.2017) Будаванне нясвіжскага палаца-замкавага комплексу было распачата 7 мая 1583 года, на працягу ўсёй сваей гісторыі гэтае месца непарыўна звязана з містыкай і шматлікімі паданнямі.
МІНСК, 7 мая — Sputnik. Связана містыка Нясвіжа, у першую чаргу, з Чорнай Паннай, якая цягам ужо некалькіх стагоддзяў з'яўляецца мясцовым жыхарам. Яе прывід быццам бачылі і адразу пасля яе смерці ў ХVI стагоддзі, і пасля Другой сусветнай вайны, калі па калідорах ператворанага пад шпіталь замка шпацыравала неўпакаенная і палохала сваімі стогнамі хворых.
Сёння ж мясцовыя жыхары, часцей разглядаюць гісторыю з Барбарай Радзівіл хутчэй як прыгожае паданне і не болей, а калі і яна камусьці і з'яўляецца, то лічыцца, што гэта добры прывід, які перасцерагае аб небяспецы.
Але з Нясвіжам звязана і шмат іншых цікавых паданняў.
Sputnik абраў пяць найцікаваейшых гісторый пра Нясвіжскі замак і яго аколіцы.
Са слоў жыхароў Нясвіжа, часам па начах недалёка ад Фарнага касцёла можна пачуть галошанне савы. Кажуць, гукі гэтыя настолькі жудасныя, што бяруць дрыжыкі. Паводле падання, Кацярына Радзівіл пахавала 12 сваіх маленькіх дзяцей, што паміралі адзін за адным. Жанчына ўвесь час была ў жалобе. Пасля смерці апошняга дзіцяці яе пакуты настолькі ўзмацніліся, што па начах яна пачала пераўтварацца ў саву, ляцела да маленькіх трун і галасіла над кожнай з іх.
З тае пары лічыцца, што пачуць агуканне савы ўначы нясвіжскай цішы — кепская прыкмета.
Яшчэ адзін жудасцік з Фарнага касцёлу — труна незвычайнай формы, што і сёння знаходзіцца пад падмуркамі пабудовы. Форма ў труны трохкутнікавая.
Паводле падання, там пахавана князёўна, якая пакахала простага хлопца і загінула праз гэта. Дзяўчына ўцякла з балю, калі яе збіраліся заручыць з замежным прынцам. Каханы павінен быў чакаць яе з адзеннем і возам, каб разам уцячы з замка. Але пра змову даведаліся. Хлопца злавілі і пасадзілі ў вежу. Князёўна, не ведаючы яшчэ аб гэтым, у балёвым уборы выбегла на люты мароз і ў лёгкіх туфліках па снезе пабегла на дамоўленае месца сустрэчы. Чакаючы на лютым марозе на патаемнай лаўцы, яна замерзла і так скарчанела, што яе не маглі палажыць у звычайную труну і вымушаны былі пахаваць у сядзячым становішчы.
Насамрэч у "гарбатым" саркафагу даследчыкі знайшлі не маладзенькую князёўну, а сталую княгіню. Яна мела ўжо дзяцей і унукаў. Аб гэтым гавораць вянкі з надпісам "Дарагой бабулі ад дзяцей і ўнукаў", пакладзеныя на металічную дамавіну.
Чаму нясвіжскія салаўі так цудоўна спяваюць
Нясвіжскі парк лічыцца аднім з найпрыгажэйшых у Еўропе. Мясцовыя жыхары кажуць, што салаўі тут пяюць лепей усіх у свеце, а на траве ранкам з'яўляецца самая празрыстая раса. Гэтая гісторыя звязана з актрысай нясвіжскага тэатру Марыяй, якую прымусам разлучылі з яе каханым скрыпачом Янам. Дзяўчыну кінулі ў келлю, дзе яна спявала ў журбоце. Яе слёзы, што падалі на траву, адразу пераўтвараліся ў расу.
Кажуць, што нясвіжскія салаўі пяюць так цудоўна, бо навучыліся гэтаму калісьці, слухаючы гукі скрыпкі Яна і спевы яго каханай, а слёзы Марыі ператварыліся ў брыльянты расы на траве ў парку.
Не Чорная Панна больш за ўсё палохае мясцовых жыхароў — манастыр бенедыктак, дзе зараз месціцца вучэльня імя Якуба Коласа.
Студэнты распавядаюць пра паранармальныя з'явы ў інтэрнаце — то мэбля сама рухаецца, то дзверы ляпаюць.
Асабліва не пашанцавала студэнткам, якія жывуць над тым месцам, дзе будаўнікі патурбавалі косткі манашак падчас перабудовы: дзяўчынкі пастаянна адчуваюць нечую прысутнасць у пакоі. І толькі пасля таго, як праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца, духі крыху супакоіліся.
Найпрыгажэйшае паданне пра няшчаснае каханне. Паводле гэтага падання Купалаўскі тэатр нават паставіў спектакль. А ці бачылі Панну насамрэч і ці з'яўляецца яе прататыпам менавіта Барбара Радзівіл?
Як бы там ні было, у мясцовых лічыцца, што Чорная Панна — добры прывід і з'яўляецца, как папярэдзіць людзей аб пагрозе.
Адзіны сведка, што бачыў Панну ў Нясвіжы ў 2002 годзе, пенсіянер Уладзімір Уладзіміравіч Жураўскі (1937 г. н.), распавядае, што з Чорнай Паннай ён сутыкнуўся за месяц да пажару, які здарыўся ў куццю напярэдадні каталіцкага Раства Хрыстова. Да таго часу ён ужо выйшаў на пенсію і ўладкаваўся вартаўніком у Нясвіжскі замак, дзе прапрацаваў тры гады.
З пункту гледжання навукі прычынай з'яўлення прывіда Панны ў Нясвіжскім замку можа з'яўляцца сукупнасць двух фактараў: бальзамаванне цела пасля смерці княгіні і яе моцная псіхалагічная сувязь з родам пры жыцці.