Дзесяць фактаў з жыцця самага жорсткага князя ў беларускай гісторыі

© Public DomainВыява Гераніма Фларыяна Радзівіла на экране манітора
Выява Гераніма Фларыяна Радзівіла на экране манітора - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Геранім Радзівіл заснаваў мануфактуру для вытворчасці слуцкіх паясоў і слуцкі тэатр, пры ім Случчына дасягнула найбольшага росквіту.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Радзівіл Жорсткі, "Сіняя барада" ў беларускай гісторыі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат, нарадзіўся 4 мая 1715 года. Геранім Фларыян Радзівіл быў апошнім менавіта слуцкім князем. Пасля яго сыходу слуцкія землі былі далучаны да маёмасці нясвіжскіх уладароў.

Sputnik сабраў 10 найцікавейшых фактаў з жыцця не самага знакамітага Радзівіла.

Заснаваў мануфактуру па вытворчасці слуцкіх паясоў

Стварэннем мануфактуры ў Слуцку князь мусіў замяніць прывазныя ўсходнія паясы. Вырабляліся паясы з шоўку, кожны меў свой, унікальны арнамент.

Будынкі Наўгародскага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У наўгародскім музеі пад партрэтам Радзівіла знайшлі загадкавую выяву

Геранім, у якога ў Слуцку было дастаткова ткачоў, вырашыў стварыць фабрыку — мануфактуру, роўнай якой ні ў кога ў краіне б не было. Карпусы ўзводзіліся на Сенатарскай вуліцы. Калі будынкі былі закончаны, Геранім Фларыян памёр, справу слуцкіх паясоў працягнуў яго старэйшы брат Радзівіл Рыбанька.

Заснаваў першы прафесійны тэатр

У 1751 годзе Геранім — чалавек ахвочы да рознага кшталту забаў — заснаваў тэатр у Бялай і слуцкі тэатр Радзівілаў. Артысты для тэатра рыхтаваліся ў адмысловай школе, якая была першай у Рэчы Паспалітай па падрыхтоўцы акцёраў.

Пры тэатры дзенічалі оперная, драматычная, балетная трупа, нават тэатр ценяў. Шмат артыстаў слуцкага тэатра набылі папулярнасць за межамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Не ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Рэчы Паспалітай

Геранім пазбягаў грамадскага жыцця Рэчы Паспалітай, у якой актыўна ўдзельнічалі яго сваякі. Не ўдзельнічаў у пасяджэннях сейма.

Экспазіцыя Радзівілы: лёсы краіны і роду - Sputnik Беларусь
Князь Мацей Мікалай Радзівіл зрабіў Мастацкаму музею падарунак

Гераніма Радзівіла больш вабілі кампаніі інастранцаў, асабліва немцаў — князь ухваляў ідэі пратэстантызму, якія прыйшлі з Германіі.

Не выконваў каралеўскіх загадаў, не плаціў падаткаў

Радзівіл Жорсткі сам мусіў прымерыць каралеўскую карону, таму выконваць нечыя загады лічыў ніжэй за гонар. Быў упэўнены, што кіраваць краінай лепей за яго ніхто не здолее і лічыў каралём толькі сябе. Нават планаваў узвесці ў свой гонар бронзавы помнік у Слуцку. Калі б яго задума здзейснілася, то гэта быў бы першы конны помнік на беларускіх землях. Але Геранім зацкаваў майстра заўвагамі і той уцёк.

Меў шасцітысячнае ўласнае войска

У княжацкім войску, што складалася з пяхоты і кавалерыі, служылі наёмнікі, мясцовая шляхта, казакі, выбранцы і нават рота янычараў. Сто чалавек былі экіпіраваны ручной агнястрэльнай зброяй. Тут, на гарадскіх бастыёнах, знаходзілася 66 гармат — 29 медных і 25 жалезных, 11 марцір. Дзейнічала ў Слуцку і афіцэрская школа.

Акрамя таго, быў аднім з самых багатых магнатаў Рэчы Паспалітай свайго часу.

Задушыў Крычаўскае паўстанне

Хваляванні ў сялянскім асяроддзі адбыліся напрыканцы 1743 года — людзі не маглі больш трываць прыгнёту. Узброеныя сяляне грамілі маёнткі заможных дваран і ліхвяроў, знішчалі даўгавыя кнігі.

Кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ Анатоль Вялікі - Sputnik Беларусь
Радыё
Гісторык аб тым, куды на самой справе зніклі скарбы Радзівілаў

15 студзеня 1744 г. Геранім Фларыян Радзівіл для падаўлення паўстання перакінуў у Крычаў значную колькасць войска. 18 студзеня 1744 г. дзвюхтысячная армія паўстанцаў падыйшла да Крычыва і атакавала яго, аднак добра ўзброенныя войскі вымусілі паўстанцаў адступіць. Удзельнікі паўстання былі жорстка пакараны.

Самы люты князь у гісторыі Беларусі, стаў вядомы праз сваю жорсткасць

Ён быў вядомы лютасцю і жорсткасцю ў адносінах да ўсіх — ад сялян да жонак.

У падзямеллі слуцкага замку Гераніма стамляліся зняволеныя, і Радзівіл Жорсткі казаў, што іх крыкі з'яўляюцца "лепшай музыкай". Баюць, быццам аднойчы слуга сказаў, што хоча "заўсёды быць у пана на вачах". Князь аддаў загад павесіць яго прама перад сваім акном.

Быў жанаты тройчы — усіх траіх трымаў пад замком

Першыя дзве жонкі літаральна ўцяклі ад князя, трэцяя не паспела праз смерць Гераніма. Усіх сваіх жонак Геранім трымаў у затачэнні, не дазваляў наведваць свецкія вечарыны, а калі жонкі мусілі не паслухацца — то пагражаў ім.

Загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Алена Карпенка - Sputnik Беларусь
Радыё
Унікальную калекцыю роду Радзівілаў прадставілі ў Мінску

Геранім па сваёй сутнасці быў жанчынаненавіснікам і нават заклікаў нашчадкаў у мемуарах пазбягаць стасункаў з жанчынамі, "каб не вадзілі за нос, як індыка".

Не пакінуў пасля сябе нашчадкаў

Князь марыў пакінуць пасля сябе шмат нашчадкаў і стварыць ідэальную сям'ю. Для будучых дзяцей адмыслова быў распрацаваны праект адукацыі. Пасля смерці князя яго ўладанні атрымаў у спадчыну старэйшы брат, гетман вялікі літоўскі і ваявода віленскі Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька.

Памёр у касцёле падчас набажэнства

Князь памёр ва ўзросце 45 гадоў, у поўнай адзіноце і атмасферы нянавісці. З ім здарыўся апаплексічны ўдар у касцёле падчас набажэнства.

Стужка навiн
0