Выхадныя ў Мінску: куды пайсці 7-9 мая

© Sputnik / Виктор ТолочкоСвяточны салют
Святочны салют - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ад марафону вулічных тэатраў да новых "Вартавых Галактыкі" і святкавання Дня Перамогі – усё самае цікавае ў традыцыйным аглядзе

МІНСК, 7 мая — Sputnik. У бліжэйшыя выхадныя ў Мінску захаваецца няўстойлівае надвор'е: у нядзелю будзе цёпла і каля +17°C, але ў панядзелак і аўторак — холадна, а месцамі нават з мокрым снегам. Але вы дома ўсё роўна не сядзіце — Sputnik падрыхтаваў для вас цікавыя планы на выхадныя!

#SkarynaKvest

Да 500-годдзя выдання першай Бібліі на беларускай мове ў Мінску пройдзе гарадская гульня-арыентаванне пра Скарыну. Квэст стане часткай Фестывалю сям'і ў парку Горкага, а прыняць у ім удзел можна камандам любых узростаў.

Гульня пра жыццё Скарыны пройдзе ў сталічным парку ў нядзелю і панядзелак. Для ўдзелу ў ёй неабходна сабраць каманду ад двух да пяці чалавек і прыйсці ў парк Горкага з 14:00 да 15:00.

Grand Bazar

Чарговы маркет — гэтым разам сучаснага мастацтва. Пройдзе Grand Bazar у фармаце моднай вечарынкі, гасцям мерапрыемства абяцаюць зоны адпачынку, музыку і фуд-корт.

Вядома, знайсці тут можна будзе не толькі прадметы мастацтва, але і незвычайныя эксклюзіўныя рэчы "на кожны дзень".

Пройдзе Grand Bazar 7 і 8 мая на пляцоўцы гандлёвага цэнтра "Еўропа". Уваход на маркет — вольны.

Форум вулічных тэатраў

Для мінчукоў і гасцей сталіцы чарговы форум вулічных тэатраў — магчымасць бясплатна паглядзець больш за 25 прадстаўленняў.

Вулічны спектакль, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Мінску пройдзе бясплатны "марафон" вулічных тэатраў

Арганізатары плануюць, што пяты Мінскі форум вулічных тэатраў збярэ ў Верхнім горадзе больш за 200 артыстаў з Беларусі, Германіі, Італіі, Расіі, Польшчы і Прыднястроўя. Спектаклі будуць паказваць на трох пляцоўках: ля Ратушы, на арт-тэрасе за канцэртнай залай і ў карэтным дворыку.

Фільм "Вартавыя Галактыкі 2"

Мабыць, адна з галоўных прэм'ер мая — свайго роду аперытыў напярэдадні новых "Піратаў Карыбскага мора".

Фантастычная камедыя "Вартавыя Галактыкі" атрымала мноства захопленых водгукаў і збірае дастаткова добрую касу.

Акрамя таго, лёгкі і добры фільм выдатна падыходзіць для дажджлівага вечара — павышае настрой на некалькі дзён наперад. Так што спяшайцеся за квіткамі ў кінатэатры горада!

Святкаванне Дня Перамогі ў Мінску

Асноўныя гулянні з нагоды Дня Перамогі пройдуць у сталіцы на дзвюх пляцоўках — ля Палаца спорту і на плошчы Перамогі. Акрамя гэтага, гулянні пройдуць ва ўсіх раёнах горада — мінчукам прапануюць як канцэрты, так і рэканструкцыі і маршы памяці.

Святочны салют у Мінску 9 мая запусцяць адразу з некалькіх кропак у 23:00.

Падрабязную праграму святочных мерапрыемстваў глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik >>

Стужка навiн
0