Радыё

Гісторык: мой дзед прайшоў вайну, выжыў, і яго за гэта ўзнагародзілі

© Sputnik / Михаил ЛуханинКандидат исторических наук, специалист по военной истории Беларуси Игорь Мельников
Кандидат исторических наук, специалист по военной истории Беларуси Игорь Мельников - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па вайсковай гісторыі Ігар Мельнікаў распавёў радыё Sputnik Беларусь пра фінальную стадыю Другой сусветнай вайны і Вісла-Одэрскую аперацыю, па выніках якой была вызвалена Польшча і створаны ўмовы для штурму Берліна.
Гісторык: мой дзед прайшоў вайну, выжыў, і яго за гэта ўзнагародзілі

З 12 студзеня па 3 лютага 195 года на правым флангу савецка-германскага фронту сіламі 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў была праведзена стратэгічная наступальная Вісла-Одэрская аперацыя, падчас якой была вызвалена тэрыторыя Польшчы на ​​захад ад Віслы і захоплены плацдарм на левым беразе Одэра, які пазней выкарыстоўваўся пры наступе на Берлін.

"Тут вельмі важна зразумець такі момант, што пасля аперацыі "Багратыён" па вызваленні Беларусі ад нацыстаў менавіта ў Заходняй Беларусі, як і ва Усходняй, была праведзена мабілізацыя. У савецкае войска было паклікана шмат жыхароў Заходняй Беларусі ў дадатак тым, хто ўжо выяваў. І вось гэтыя былыя грамадзяне Польшчы яшчэ раз ішлі па гэтых тэрыторыях, але ўжо ў савецкіх мундзірах", — распавёў Мільнікаў.

Згодна з успамінамі ўдзельнікаў  вайны, немцы называлі гэтую аперацыю "пісталетам, накіраваным у сэрца Германіі". Контратакі былі вельмі жорсткімі, нярэда жаўнерам даводзілася ісці супраць 300-400 нямецкіх танкаў і адступаць.

Расіянін Аляксандр Связін у мемарыяльным комплексе Рыленкі - Sputnik Беларусь
У вёску да дзядулі: як расіянін адшукаў у Беларусі магілу дзеда

"Па ўспамінах майго дзеда, людзі атрымлівалі ўзнагароды за тое, што выжылі. Вось гэта чалавечая праўда ветэрана, які прайшоў вайну, застаўся ў жывых, і яго за гэта ўзнагародзілі. І гэта вельмі кранальна, бо сапраўды гэта не адзіны гераічны ўчынак, а чалавечае стаўленне", — распавёў гісторык.

Па словах суразмоўцы Sputnik, Вісла-Одэрсая аперацыя мела вялікае стратэгічнае значэнне ў сварэнні ўмоў для будучай перамогі над фашысцкай Германіяй, але, нажаль, гэтая перавага была дасягнута вялікай колькасцю ахвяр у дзясяткі тысяч чалавек.

"Дзед часта ўзгадваў тыя баі і казаў, што калі ты бываеш у Польшчы, то абавязкова наведай Астраленку, Гарвалін і іншыя мясціны, бо мы там ваявалі. Там засталося шмат могілак", — распавёў Мельнікаў.

Апошнімі гадамі ў гісторыка атрымалася праехаць па савецкіх вайсковых могілках на тэрыторыі Польшчы, і, ў прыватнасці, наведаць вялікія могілкі ў Гарваліне, дзе пахаваныя дзясяткі тысяч жаўнераў.

"Там вялікія могілкі, ёсць і брацкія магілы, і досыць шмат іменных. І у кіраўніцтве горада ёсць іменны спіс, і людзі прыязджаюць з Расіі, Беларусі, Украіны. Канешне, былі факты вандалізма, але не на дзяржаўным ўзроўні, і палякі ставяцца да гэтых могілак з вельмі вялікім піетэтам",- адзначыў гісторык.

Гутарку з кандыдатам гістарычных навук, спецыялістам па вайсковай гісторыі Ігарам Мельнікавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0