Гомельскі драмтэатр ставіць забытую п'есу Якуба Коласа

Падпісацца
П'еса Якуба Коласа "Антось Лата" юбілейная, у гэтым годзе ёй спаўняецца сто гадоў. Яна падымае праблематыку алкагалізму і ў аўтара пазначаная як сацыяльна-псіхалагічная драма. У рэжысёрскай версіі гэта трагікамедыя.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Прэм'ерныя паказы новага спектакля "Чума" па п'есе вялікага беларускага пісьменніка Якуба Коласа "Антось Лата" адбудуцца 10 і 11 мая, паведамілі Sputnik у Гомельскім абласным драматычным тэатры.

Спектакль Вішнёвы сад на сцэне маскоўскага тэатра на Таганцы - Sputnik Беларусь
Монаспектакль "Сад" паводле Чэхава прадставіць НЦСМ

"Рэжысёр выбраў для пастаноўкі вельмі рэдкую п'есу Коласа, якой не знайсці і ў зборах твораў класіка. У нашай краіне яна ставілася ў 20-я гады мінулага стагоддзя, адбылася таксама яе пастаноўка каля 15 гадоў таму ў Мазырскім драматычным тэатры імя І. Мележа", — распавялі ў прэс-цэнтры тэатра.

П'еса Якуба Коласа "Антось Лата" юбілейная, у гэтым годзе ёй спаўняецца сто гадоў. Яна падымае праблематыку алкагалізму і ў аўтара пазначаная як сацыяльна-псіхалагічная драма. У рэжысёрскай версіі гэта трагікамедыя.

"Яе тэкст вы наўрад ці знойдзеце ў вольным доступе ў Інтэрнэце. Тэкст выпадкова трапіў да рэжысёра ў выглядзе адсканаваных старонак са зборніка твораў Якуба Коласа. Сам зборнік знаходзіцца ў бібліятэцы Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова", — патлумачылі ў тэатры.

Паставіў спектакль малады гомельскі рэжысёр Андрэй Шыдлоўскі, мастак-пастаноўшчык — Таццяна Стысiна.

У спектаклі заняты вядучыя і маладыя артысты Гомельскага аблдрамтэатра: ролю галоўнага героя Антося Латы выконвае Юрый Марціновіч. Таксама ў спектаклі прымаюць удзел акцёры Міхаіл Грышачкін, Міхаіл Ручко, Ала Леная, Дзмітрый Байкоў, Віталія Цішкова, Аляксандра Бычкова, Марыя Хадзякова.

Стужка навiн
0