Марцін Райтэр распавёў, чаму не стала "Тахелеса"

© Sputnik / Юлія ХвошчМарцін Райтэр выступае з лекцыяй у Мінску
Марцін Райтэр выступае з лекцыяй у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Былы дырэктар берлінскага "Тахелеса" Марцін Райтэр наведаў Мінск з лекцяй пра сучаснае мастацтва, у межах мерапрыемства ён распавёў, у якіх умовах жылі мастакі ў Германіі напрыканцы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя і чаму прыпыніла дзейнасць знакамітая арт-прастора.

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Самы вядомы берлінскі сквот, арт-цэнтр, цягам 20 гадоў знаходзіўся на скрыжаванні Усходняга і Заходняга Берліну і месціўся ў збудаванні былога ўнівермага ў габрэйскім квартале.

У легендарным будынку знаходзіліся майстэрні мастакоў, выставачныя залы, там жа прадаваліся і карціны. У сквоце знайшлося месца і іншым творцам — у цэнтры ладзіліся канцэрты і тэатральныя пастаноўкі, праходзілі паказы фільмаў. У "Тахелес" прыязджалі жыць і працаваць мастакі з усяго свету.

Месца гэта было неадназначнае, супярэчлівае, часам маргінальнае, але ўвасабляла сабой сапраўдны помнік сучаснаму мастацтву.

У 2012-м пасля працяглых змаганняў з інвестарамі "Тахелес" быў закрыты, мастакі выгнаныя, а збудаванне прададзена.  

Перадумовы ўзнікнення

Сімвалічна, але арт-цэнтр узнік пасля аб'яднання Германіі і разбурэння берлінскай сцяны. Падчас лекцыі Марцін Райтэр, які доўгі час з'яўляўся куратарам арт-прасторы, адзначыў, што такая з'ява, як "Тахелес", магла ўзнікнуць толькі ў гэтым месцы і толькі ў гэты час — такімі былі ўмовы знешніх абставінаў.

Клубы, тэатральныя пляцоўкі, арт-цэнтры, мастацтва ў публічнай прасторы і яшчэ тысячы ініцыятыў матэрыялізаваліся з неадкуль у вакуум гэтай змены часоў, кажа Райтэр.  

"На пэўны гістарычны момант нам падалося, што магчыма ўсё. Пры гэтым ініцыятывы, што дзейнічалі незалежна адна ад другой, ужо стаялі на шляху самаразбурэння".  

"Але пакуль шматлікія "ўсходнія" мастакі цешыліся здабытай свабодай. У той жа час для шматлікіх пратаганістаў з захаду было важна, што ідзе захоп маёмасці. І вось за гэтым захапленнем, што спалучалася з крэатыўнасці і часам смешнага акцыянізму, часцяком ігнараваліся вельмі важныя пытанні, якія мастакі ўпарта не збіраліся вырашаць", — распавёў Райтэр.

І перш за ўсё — гэта пытанне маёмасці, якое ў тыя часы таксама ігнаравалася, пры гэтым "дэфармаваны захад вырашыў, што перамога ў "халоднай вайне" была за ім".

У гэтым сэнсе пытанне аб тым, хто што атрымае і як будзе размяркоўвацца ГДР, набыло вельмі важкае значэнне. Розныя суполкі мастакоў ужо тады працавалі хутчэй адна супраць другой, чым разам. Нажаль, такая сітуацыя застаецца ў Берліне і сёння. 

Што такое "Тахелес"

Само слова "Тахелес" — не нямецкае, а старажытнагабрэйскага паходжання і літаральна азначае "Казаць праўду". Гэтае слова, як патлумачыў Райтэр, было абрана для з'явы ў арт-мастацтве цалкам свядома, "таму што арт-прастора — сталая з'ява, а казаць праўду ў наш час гэта становіцца важна як ніколі".

© Sputnik / Юлія ХвошчМарцін Райтэр выступае з лекцыяй у Мінску
Марцін Райтэр выступае з лекцыяй у Мінску - Sputnik Беларусь
Марцін Райтэр выступае з лекцыяй у Мінску

Што сабой уяўляў "Тахелес"

Як было адзначана вышэй, як бы не ставіліся высокія колы культуры да гэтай з'явы, арт-цэнтр быў прызнаны жывым помнікам сучаснаму мастацтву. Усе сцены ў будынку былі пакрытыя разнастайнымі графіці, прычым тэматыка на кожным з паверхаў свая, а незвычайныя скульптуры з усяго, што толькі можна сабе ўявіць, прымушалі здзіўляцца кожнага. Акрамя тэатраў і выстаў, тут заўсёды можна пасядзець за куфлем піва, паслухаць нефармальную музыку і пагутарыць з насельнікамі будынка.

"Сёння на месцы "Тахелеса" ўжо няма мастакоў, але там ёсць урадавы будынак, там парламент і там месцяцца спецслужбы. Пры гэтым будынак спецслужбаў такі вялікі, як будынак ураду і парламента разам узятыя, на гэтым фоне гісторыя "Тахелеса" наўрад ці кагосьці прывабіць".

Будынак арт-цэнтру з'яўляўся сквотам — мастакі і музыкі там не толькі працавалі, але і жылі. Там знаходзіліся іх майстэрні і спальні. Трапіўшы сюды, наведвальнікі адразу адчувалі сябе ў іншым вымярэнні.  

Хто насяляў арт-прастору

Са слоў Райтэра, насельнікамі "Тахелеса" з'яўляліся толькі тыя мастакі, якія не пагаджаліся са сцвярджэннем пра тое, што кожны сам стварае сваё шчасце, а імкнуліся да інтэграцыі, мусілі працаваць сумесна, але яны адразу атрымоўвалі кляймо левых радыкалаў ці іх проста выкарыстоўвалі як зручных фантазёраў.

"Гэтае творчае асяроддзе, не гледзячы на ўсю супярэчлівасць, распрацоўвала новыя стандарты і фарматы і вылучала міжнародныя імпульсы", — распавёў Райтэр.

Марцін Райтэр выступае з лекцыяй у Мінску - Sputnik Беларусь
Марцін Райтэр: сучаснае мастацтва – змрочнае лічбавае Сярэднявечча

Арт-прастора ў Берліне была з'явай інтэрнацыянальнай, дзе можна было пачуць не толькі нямецкую, але і англійскую, рускую, турэцкую, японскую і нават беларускую мовы. Характэрна, што каля 50 беларускіх мастакоў, якія працавалі тут пэўны час, мелі куды большую папулярнасць, чым на радзіме.

Некаторыя з беларускіх творцаў так прасякнуліся атмасферай "Тахелеса", што задумалі перанесці яе ў Мінск. Як вынік, у цэнтры Мінску пэўны час ладзіўся фестываль "Дах".

"Тахелес" ад пачатку меў прысуд на закрыццё

Райтэр лічыць, што факт таго, што "Тахелес" праіснаваў ажно 20 гадоў — шчаслівая выпадковасць. Але ад самага пачатку свайго існавання арт-прастора была прысуджана на закрыццё.

"У першыя два гады існавання былі зроблены непапраўныя памылкі, якія праз 20 гадоў мусілі прывесці да закрыцця арт-прасторы".

Са слоў Райтэра, найвялікшая памылка "Тахелеса" была ў тым, што пытанне маёмасці было вырашана адпаведным чынам.

"Самаабвешчаная адміністрацыя арт-цэнтру думала на заходні манер і зрабіла стаўку на прыватных інвестараў праз сваю блакітнавокую наіўнасць, а можа і праз хцівасць. Такім чынам, канец арт-хауза першапачаткова ўжо быў запраграміраваным", — адзначыў Райтэр.  

"Тыя, хто ствараў "Тахелес", павінны былі ведаць, што адзіная канцэпцыя будучага існавання прасторы — маёмасць на будынак і зямлю".

Райтэр лічыць, што адміністрацыі арт-прасторы перш за ўсё варта было звярнуцца да органаў улады Германіі, гарадской адміністрацыі Берліна, але не шукаць нейкіх прыватных інвестараў.

"Калі б мы лоўка падыйшлі да агітацыі, то маглі б пазбегнуць стоадсодкавай прыватызацыі будынка, а Берлін і Германія толькі б выйгралі сёння дзякуючы гэтаму і, як вынік, было б менш пустуючых інвестыцыйных руін, якія ўжо не можа сабе дазволіць ніхто", — адзначыў Райтэр.

На завяршэнні былы кіраўнік "Тахелеса" адзначыў, што факт існавання арт-прасторы ў 20 гадоў — цалкам заслуга мастакоў, іх сяброў і актывістаў, што здолелі пераўтварыць занядбаны будынак у калектыўнае мастацтва і цягам двух дзесяцігоддзяў супрацьстаяць зайздроснікам, палітыкам і неаліберальным эканамічным бонзам. 

Стужка навiн
0