МІНСК, 15 мая — Sputnik. За першую гадзіну старту продажу квітокоў на сталічны канцэрт "Крамбамбулі" было прададзена 500 квіткоў з 800, распавялі арганізатары канцэрту.
"Крамбамбуля" выступіць перад мінскім гледачом з праграмай "Піраты Камсамольскага возера", у якой прагучаць лепшыя песні з усіх альбомаў калектыва.
Гурт "Крамбамбуля" быў заснаваны ў 2002 годзе як забаўляльны сайд-праект Лявона Вольскага. Калектыў вядомы па хітах "Абсэнт", "Госці", "Турысты", "Каб мы калі каму чаго". На рахунку "Крамбамбулі" шэсць студыйных альбомаў, апошні з якіх — "Чырвоны штраль" — выйшаў у 2015 годзе.
Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).
Папярэдні сольны канцэрт гурта ў Мінску адбыўся 14 лютага 2008 года ва ўжо неіснуючым Westworld Club.
Мінскі канцэрт "Крамбамбулі" "Піраты Камсамольскага возера" адбудзецца 31 мая ў рэстаране "Друзья", пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў — ад 22 да 38 рублёў.