На канэцрт "Крамбамбулі" ў Мінску за гадзіну прададзена 500 квіткоў

© Photo : "Крамбамбуля"гурт "Крамбамбуля"
гурт Крамбамбуля - Sputnik Беларусь
31 мая ў рэстарацыі-піваварні "Друзья" адбудзецца першы з 2008 года сольны канцэрт гурта "Крамбамбуля" ў Мінску.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. За першую гадзіну старту продажу квітокоў на сталічны канцэрт "Крамбамбулі" было прададзена 500 квіткоў з 800, распавялі арганізатары канцэрту.

"Крамбамбуля" выступіць перад мінскім гледачом з праграмай "Піраты Камсамольскага возера", у якой прагучаць лепшыя песні з усіх альбомаў калектыва.

Крамбамбуля прэзентуюць Чырвоны штраль - Sputnik Беларусь
“Крамбамбуля”: альбом апошні, але канцэрты яшчэ будуць

Гурт "Крамбамбуля" быў заснаваны ў 2002 годзе як забаўляльны сайд-праект Лявона Вольскага. Калектыў вядомы па хітах "Абсэнт", "Госці", "Турысты", "Каб мы калі каму чаго". На рахунку "Крамбамбулі" шэсць студыйных альбомаў, апошні з якіх — "Чырвоны штраль" — выйшаў у 2015 годзе.

Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).

Папярэдні сольны канцэрт гурта ў Мінску адбыўся 14 лютага 2008 года ва ўжо неіснуючым Westworld Club.

Мінскі канцэрт "Крамбамбулі" "Піраты Камсамольскага возера" адбудзецца 31 мая ў рэстаране "Друзья", пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў — ад 22 да 38 рублёў. 

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі