Рабаў пра надвор’е: у некаторых раёнах чакаецца да +28°С

© SputnikУ Мінск прыйшла вясна
У Мінск прыйшла вясна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па прагнозах сіноптыкаў, на гэтым тыдні жыхароў Беларусі чакае малавоблачнае, сухое і ціхае надвор'е з паступовым нарастаннем тэмпературнага фону.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Цёплы антыцыклон прынясе на Беларусь летняе надвор'е, напрыканцы тыдня паветра ў некаторых раёнах прагрэецца да +25..+28°С, паведамілі ў Гідрамеце.

У аўторак на Беларусі будзе халаднавата, у некаторых раёнах чакаюцца дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад +2°С да +12°С у залежнасці ад рэгіёну, у дзённыя гадзіны +11..+17°С, на паўднёвым захадзе +18..+21°С.

"З серады да нядзелі надвор'е па Беларусі будзе вызначаць антыцыклон — жыхароў Беларусі чакае малавоблачнае, сухое і ціхае надвор'е з паступовым нарастаннем тэмпературнага фону", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У Мінск прыйшла вясна - Sputnik Беларусь
Фота
Фотафакт: у Мінск прыйшла вясна раптоўна

З яго слоў, 17 мая ноччу будзе +1..+5°С, у асобных раёнах па поўначы замаразкі ад 0 да —2°С, днём +13..+19°С, па захадзе да +21°С, у чацвер на некалькі градусаў цяплей.

Да канца тыдня яшчэ больш пацяплее, у пятніцу ўначы будзе +4..+11°С, днём +18..+25°С, у суботу ўначы прагназуецца +6..+13°С, днём +20..+27°С, паведаміў сіноптык.

Ён таксама адзначыў, што 21 мая, у нядзелю, на фоне высокага атмасфернага ціску будзе праходзіць атмасферны фронт, які прынясе ў асобныя раёны краіны кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

"Тэмпература паветра ўначы будзе +7..+14°С, днём +18..+25°С, у заходніх раёнах да +28°С", — паведаміў Рабаў.

Стужка навiн
0