Радыё

Эксперты: як змянілася стаўленне грамадства да сямейных каштоўнасцяў

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня праўлення грамадскага аб'яднання "Гендарныя перспектывы" Ірына Альхоўка і сямейны псіхолаг і гештальт-тэрапеўт Аксана Мяснікова
Старшыня праўлення грамадскага аб'яднання Гендарныя перспектывы Ірына Альхоўка і сямейны псіхолаг і гештальт-тэрапеўт Аксана Мяснікова - Sputnik Беларусь
Праблемы сучасных сем'яў: хто і як павінен плаціць аліменты, чаму некаторыя лічаць сваіх пажылых сваякоў амаль "адпрацаваным матэрыялам", а шматлікім сучасным татам не патрэбныя іх уласныя дзеці?
Эксперты: как изменилось отношение общества к семейным ценностям

Пра стаўленне сучаснага грамадства да інстытута сям'і і сямейных каштоўнасцяў, праблемы няпоўных сем'яў і спосабы барацьбы з сямейным гвалтам вядучаму радыё Sputnik Беларусь Аляксандру Крывашэеву распавялі старшыня праўлення грамадскага аб'яднання "Гендарныя перспектывы" Ірына Альхоўка і сямейны псіхолаг і гештальт-тэрапеўт Аксана Мяснікова.

Менавіта сям'я ў ідэальнай сітуацыі павінна даваць чалавеку першаасновы ўзаемадзеяння ў грамадстве, перадаваць культурныя і гендэрныя ролі, быць апорай бяспекі, эмацыйнага камфорту, эканамічнай і фізічнай абароненасці, аднак так бывае далёка не заўсёды, адзначыла Ірына Альхоўка.

Псіхолаг-трэнер міжнароднага класа Лілія Ахрэмчык - Sputnik Беларусь
Радыё
Як адрозніць каханне ад залежнасці: меркаванне псіхолага

"Ахвярамі хатняга гвалту могуць станавіцца як дзеці, так і дарослыя, і пажылыя людзі. У некаторых сем'ях, прабачце за грубасць, пажылых людзей лічаць ужо "адпрацаваным матэрыялам". Пенсія маленькая, парады іх усім надакучылі, а яны патрабуюць увагі, і тут дзецям патрэбныя талерантнасць і цярпенне, якое калісьці да іх праяўлялі бацькі", — адзначыла Альхоўка.

У сваю чаргу, псіхолаг Аксана Мяснікова звярнула ўвагу на тое, як у сучасным грамадстве змянілася стаўленне да сямейных каштоўнасцяў. У прыватнасці, калі раней сумеснае пражыванне несла пагрозу рэпутацыі жанчыны, а статус народжаных па-за шлюбам дзяцей быў нявызначаным, то цяпер з павелічэннем адсотка такіх узаемаадносін грамадства глядзіць на ўсё гэта значна прасцей.

"Статыстыка разводаў, якая існуе на сённяшні дзень, ужо не дазваляе асуджаць тых людзей, якія не змаглі захаваць свой шлюб. Па сутнасці, гэта можа здарыцца з кожным, таму і стаўленне грамадства да такой формы рашэння сямейных праблем становіцца прасцей, ліберальней, дэмакратычней", — сказала Ірына Альхоўка.

Паводле апошняга перапісу насельніцтва, які праводзіўся ў Беларусі ў 2009 годзе, у нашай краіне было больш за 157 тысяч маці-адзіночак, у той час як бацькоў-адзіночак — каля 12 тысяч. Сёння ў Беларусі няпоўных сем'яў, якія ўзначальвае мама, у 13 разоў больш, чым сем'яў, якія ўзначальвае тата.

Чаму ў Беларусі адзначаюць Дзень святога Патрыка - меркаванне псіхолага - Sputnik Беларусь
Чаму ў Беларусі адзначаюць Дзень святога Патрыка - меркаванне псіхолага

"І тут ёсць праблема, якую мужчыны часта агучваюць, вызначэння апекі над дзіцем, калі правапрымяняльная практыка нашых судоў па-старому большую перавагу аддае жанчынам, хоць заканадаўства даўно дазваляе, каб апека была раўнацэннай", — распавяла Ірына Альхоўка.

Акрамя таго, па словах эксперта, у ліку беларусаў, якія ўхіляюцца ад аліментаў, па-ранейшаму больш мужчын, чым жанчын.

"Ён жа грошы не на ўтрыманне жонкі дае, гэта толькі пакуль жанчына ў дэкрэце мужчына абавязаны ўтрымліваць яе і дзіцяці. А калі разведзены і дзіцяці больш за тры гады, грошы толькі на дзіця ідуць. І тут ёсць праблема, што мужчынам не патрэбныя свае ўласныя дзеці", — адзначыла Ірына Альхоўка.

Поўную версію размовы са старшынёй праўлення грамадскага аб'яднання "Гендарныя перспектывы" Ірынай Альхоўкай і сямейным псіхолагам і гештальт-тэрапеўтам Аксанай Мясніковай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі