Фінал "BizTech BSU StartUp Contest" пройдзе ў Мінску

© PexelsРабота за камп'ютарам
Работа за камп'ютарам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усяго на конкурс было пададзена 67 праектаў студэнтаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Фінал Міжнароднага конкурсу стартап-праектаў "BizTech BSU StartUp Contest" адбудзецца 19 мая ў БДУ, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

Мужчына са смартфонам - Sputnik Беларусь
Гонар Лукашэнкі: пяць фактаў пра "беларускі" месенджар Viber

"Мерапрыемства накіравана на аказанне дапамогі бізнесменам пачаткоўцам у прасоўванні і рэалізацыі ідэй, развіццё прадпрымальніцкага мыслення і прыцягненне прадстаўнікоў бізнес-супольнасці да ўдзелу ў адукацыйных праектах універсітэта", — распавялі ў Белдзяржуніверсітэце.

У фінальным паядынку выступяць 15 каманд з БДУ, БДУІР, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. Таксама свае праекты прадставяць Школьная бізнес-кампанія "ДАРУ.nak", вэб-студыя "Ilavista" ТАА "ДатаЦэнтр".

У гэтым годзе пераможцаў вызначаць у чатырох намінацыях:

  • "Фінтэх-стартап",
  • "Сацыяльна-значны стартап",
  • "Глабальны стартап",
  • "Адукацыйны стартап".

Праекты будуць ацэньваць прадстаўнікі банкаўскай сферы, бізнэсоўцы і выкладчыкі эканамічнага факультэта БДУ. Стваральнікам лепшых праектаў прапануюць падтрымку ментараў і стажыроўку ў кампаніях, якія зацікавіліся іх распрацоўкамі.

Усяго на конкурс было пададзена 67 праектаў студэнтаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

Стужка навiн
0