МІНСК, 17 мая — Sputnik. Продаж алкаголю ў Мінску будзе абмежаваны 30 мая і 10 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем у гэтыя дні ў сталіцы школьных выпускных вечароў.
Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з рашэннем гарадскіх уладаў, з 08:00 30 мая да 08:00 31 мая і з 08:00 10 чэрвеня да 08:00 11 чэрвеня рэалізацыя алкагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадаса, шампанскага і іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш) будзе абмежавана.
Піва і слабаалкагольныя напоі прадаваць у гэты час таксама не будуць.
Пры гэтым на гандаль спіртным у месцах грамадскага харчавання гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскладзены на адміністрацыі раёнаў і сталічнае ГУУС.