https://bel.sputnik.by/20170519/nachny-shturm-galshanskaga-zamka-ubachac-gosci-syarehdnevechnaga-fehstu-1028851203.html
Начны штурм Гальшанскага замка ўбачаць госці сярэдневечнага фэсту
Начны штурм Гальшанскага замка ўбачаць госці сярэдневечнага фэсту
Sputnik Беларусь
Гальшаны ў гэтым годзе адзначаюць 595-годдзе ўступлення ў шлюб князёўны Соф'і Гальшанскай і караля Польшчы Ягайлы. 19.05.2017, Sputnik Беларусь
2017-05-19T13:41+0300
2017-05-19T13:41+0300
2017-06-19T11:30+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101722/84/1017228491_0:123:2449:1508_1920x0_80_0_0_98abe7e0ec975649fb964bacfe5e685e.jpg
гродзенская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101722/84/1017228491_0:46:2449:1585_1920x0_80_0_0_414c45187ea3fa53a39965d8c581ec23.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, культура, афiша , гродзенская вобласць, гродзенскі аблвыканкам, летнія фестывалі беларусі-2017
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, культура, афiша , гродзенская вобласць, гродзенскі аблвыканкам, летнія фестывалі беларусі-2017
Начны штурм Гальшанскага замка ўбачаць госці сярэдневечнага фэсту
13:41 19.05.2017 (абноўлена: 11:30 19.06.2017) Гальшаны ў гэтым годзе адзначаюць 595-годдзе ўступлення ў шлюб князёўны Соф'і Гальшанскай і караля Польшчы Ягайлы.
МІНСК, 19 мая — Sputnik. Сведкамі начнога штурму Гальшанскага замка стануць госці фестывалю сярэднявечнай культуры, які пройдзе 20 мая, паведамілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.
Гальшаны ў гэтым годзе адзначаюць 595-годдзе ўступлення ў шлюб князёўны Соф'і Гальшанскай і караля Польшчы Ягайлы. Менавіта гэта гістарычная падзея паклала пачатак каралеўскай дынастыі Ягелонаў.
Фестываль пачнецца з мерапрыемства каля мемарыяльнага знака, прысвечанага Соф'і Гальшанскай. Пасля гэтага распачнецца тэатралізаванае шэсце да руінаў Гальшанскага замка.
Вулічны тэатр "Вір" прадставіць на суд гледачоў незвычайны спектакль "Юр'е і Цмок". Таксама яны змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па хаджэнні на хадулях. Танцавальны калектыў Soleil правядзе майстар-клас па сярэднявечных танцах.
Увечары ўсіх чакае музычная імпрэза вядомых гуртоў сярэднявечнай беларускай музыкі "Восьмыдзень", Hardwood і Cad Goddeu, а таксама гурта "Стары Ольса".
Конна-спартыўны клуб "Залатая шпора" з Мінскай вобласці прадставіць тэатралізаванае коннае шоу "Крылатыя Ваяры Вялікага Княства Літоўскага".
Упершыню будуць арганізаваны начны штурм крэпасці і феерверк.