"Першадрук" уразіў бы Скарыну

© Photo : Прадстаўлена Ігарам ЧышчэняйРэканструкцыя друкарскага варштата часоў Скарыны
Рэканструкцыя друкарскага варштата часоў Скарыны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску прайшоў перадпаказ дакументальнай стужкі "Першадрук", прысвечанай жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Беларусьфільм выпусціў другі за гісторыю існавання кінастудыі дакументальны фільм пра Францыска Скарыну. Карэспандэнт Sputnik не мог прапусціць прэмьерны перадпаказ і магчымасць пагутарыць з рэжысёрам Ігарам Чышчэняй.

Дакументальны фільм, па словах рэжысёра, адаптаваны пад фармат тэлебачання і мае хранаметраж у 39 хвілінаў. "Першадрук" амаль цалкам ідзе на беларускай мове, а ў хуткім часе выйдзе і з англійскімі субтытрамі.

Георгій, Францішак, Францыск

На першых хвілінах фільма ўважлівы глядач пачуе, што ў дзяцінстве беларускі першадрукар з праваслаўя быў перахрышчаны ў каталіцтва і замест Георгія стаў Францішкам.

Гэтую гістарычную недарэчнасць працягваюць распаўсюджваць, негледзячы на тое, што спецыялісты, якія даследуюць спадчыну Скарыны гэта даўно абверглі. Ніколі Францыск не быў Георгіям, як бы таго каму ні хацелася.

Прафесар Мальдзіс распавядае пра месца пахавання Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Відэа
Мальдзіс: Францыск Скарына пахаваны ў горадзе Чэскі-Крумлаў

Фільм пра Скарыну без Скарыны

Напрацягу ўсяго фільму не пакідае пачуццё, што вось-вось на экране паявіцца акцёр у кананічным вобразе Скарыны з гравюры. Але досвед і прыёмы, якімі карыстаюцца зараз на замежным тэлебачанні пры стварэнні дакументальнага кіно, быў пакінуты беларускімі кінематаграфістамі без належнай увагі.

Ігар Чышчэня казаў перад паказам, што фільм не вельмі падыходзіць для малодшай школы, але для старэйшых класаў можа быць карысным.

Калі на 15-й хвіліне мне захацелася ўладкавацца ямчэй і заснуць, стала зразумела, што і школьнікам гэты фільм будзе гэтак жа нецікавы.

Санкт-Пецярбург замест Падуі

Культуролаг распавёў ці насіў Францыск Скарына вусы - Sputnik Беларусь
Відэа
Культуролаг распавёў, ці насіў Францыск Скарына вусы

Найлепшая і самая буйная калекцыя кніг Францыска Скарыны знаходзіцца ў Расіі. Рэжысёр Ігар Чышчэня расказаў, што здымачнай групе давялося ехаць у Пецярбург, каб зняць унікальныя скарынаўскія выданні. На месцы аказалася, што аддзел рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ўзначальвае беларус — Мікалай Нікалаеў.

Скарына атрымаў ступень доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце. Але з фільма "Першадрук" ніхто не даведаецца, што партрэт беларускага асветніка вісіць у зале самых выбітных выпускнікоў знакамітага італьянскага ўніверсітэта.

Да Падуі проста не даехалі і не знялі, шкада…

Кніга Іова Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Алесь Суша: мова аўтарскіх тэкстаў Францыска Скарыны - старабеларуская

Талеранцыя ці ўдалая мастацкая знаходка

Падчас прагляду "Першадрука" не адпускала думка, што рэжысёр і сцэнарыст увесь час былі ў пошуках таго, што яны хочуць распавесці гледачам.

На апошніх хвілінах пачынае прыходзіць разуменне, што яго знайшлі ў вёсцы Бярозаўка Докшыцкага раёну. Там ёсць унікальная каталіцкая царква, куды ходзяць маліцца і праваслаўныя, якіх большасць. Перад уваходам там стаіць падвоены праваслаўны і каталіцкі крыж, які ўздымаецца ўверх ад аднаго кораня.

Так і Францыск Скарыны выдаваў сваю кнігу не каталікам ці праваслаўным, а люду паспалітаму, гэта значыць усім людзям, сваім землякам.

Стужка навiн
0