На Viva Braslav 2017 выступяць L'One, Макс Барскіх і дуэт Vicetone

© Photo : Арганізатараў Viva Braslav Электронны дуэт Vicetone з Нідэрландаў
Электронны дуэт Vicetone з Нідэрландаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары фестывалю Viva Braslav 2017, які адбудзецца 22 ліпеня на цэнтральным пляжы Браслава, абвясцілі другую частку артыстаў і адкрылі продаж квіткоў на кемпінг.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Фестываль Viva Braslav, які ў мінулым годзе ўвайшоў у лік галоўных летніх open air Беларусі, адбудзецца 22 ліпеня. У гэтым годзе на мерапрыемстве выступяць IOWA, Swanky Tunes, L'One, Vicetone, Макс Барскіх і іншыя артысты.

IOWA прадставіла кліп пра неардынарную прыгажосць - Sputnik Беларусь
IOWA прадставіла кліп пра неардынарную прыгажосць

Паводле словаў аргінізатараў, фестываль Viva Braslav збярэ аматараў якаснай музыкі і актыўнага адпачынку ў горадзе Браславе на беразе возера Дрывяты ўжо ў пяты раз. Гэта адзіны буйны фестываль у Беларусі з пляжам, шырокай спартыўнай праграмай і намётавым гарадком. Фестывальная пляцоўка і кемпінг адкрыюцца ў абед 21 ліпеня, асноўная праграма будзе доўжыцца з 10:00 22 ліпеня да 05:00 23 ліпеня.

Упершыню на летнім фестывалі ў Беларусі выступіць папулярны гурт IOWA, у ліку хэдлайнераў таксама расійскі рэпер L'One і ўкраінскі поп-спявак Макс Барскіх.

Упершыню ў Беларусі выступіць электронны дуэт Vicetone (Нідэрланды), на рахунку якога больш за 80 мільёнаў праслухванняў на Soundcloud, а таксама выступленні ў топавых клубах свету. На фэст таксама завітаюць Swanky Tunes (Расія) і Zonderling (Нідэрланды).

Уваходны квіток на фестываль каштуе 33,99 рубля. Месца пад палатку (да 4 чалавек) на фестывальным кемпінгу — 15 рублёў.

Стужка навiн
0