Мінскі заапарк падаражэе з 1 чэрвеня

© Sputnik / Дзмітрый КарлюкДынапарк у Мінску
Дынапарк у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Замест шасці рублёў за наведванне экспазіцыі заапарка зараз прыйдзецца заплаціць дзевяць.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Квіткі ў Мінскі заапарк стануць даражэй з 1 чэрвеня 2017 года, паведамілі Sputnik ва ўстанове.

Вярблюд - Sputnik Беларусь
Вярблюд у мінскім заапарку загінуў, з’еўшы цэлафанавы пакет

Мінскі заапарк функцыянуе з 1984 года і традыцыйна прыцягвае вялікую ўвагу мінчан і гасцей сталіцы.

З 1 чэрвеня квіткі ў Мінскі заапарк стануць даражэй на тры рублі. Так, замест шасці рублёў за наведванне экспазіцыі або дынапарка наведвальнікам прыйдзецца заплаціць дзевяць рублёў, а за абедзве экспазіцыі — 13 рублёў замест дзесяці.

У сталічным заапарку ўтрымліваюцца больш за две з паловай тысяч жывёл пяцісот відаў.

Мінулы раз кошты на наведванне Мінскага заапарка падымаліся ў 2015 годзе — тады квіткі пасля адкрыцця экзатарыума сталі даражэй у два разы.

Стужка навiн
0