Спадчына Купалы і Коласа на выставе "Дыяменты беларускай літаратуры"

© Sputnik / Анатолий Гаранин / Перайсці ў медыябанкЯнка Купала і Якуб Колас
Янка Купала і Якуб Колас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацыянальны архіў упершыню прадставіць шэраг унікальных дакументаў - асабістыя справы, рукапісы з аўтографамі Купалы і Коласа.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Выстава "Дыяменты беларускай літаратуры", прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрыецца25 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Стары Запавет. Кніга Быцця, выдадзеная ў друкарні Францыска Скарыны ў Празе ў 1519 годзе - Sputnik Беларусь
Расійская бібліятэка адкрыла выставу "Чалавек эпохі Адраджэння"

"Экспазіцыя выставы пазнаёміць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай народных паэтаў: прыжыццёвымі і сучаснымі выданнямі твораў, матэрыяламі канферэнцый, зборнікамі артыкулаў аўтарытэтных літаратуразнаўцаў, выданнямі па гісторыі беларускай літаратуры, дзе з пазіцыі сучаснасці ацэньваецца творчая спадчына песняроў і раскрываецца яе значэнне ў далейшым станаўленні мастацтва слова", — распавялі пра выставу ў бібліятэцы.

Нацыянальны архіў упершыню прадставіць шэраг унікальных дакументаў — асабістыя справы, рукапісы з аўтографамі пісьменнікаў, пасведчанні аб прысуджэнні ім узнагарод і іншыя архіўныя дакументы.

Да падвойнага юбілею класікаў беларускай літаратуры Нацыянальная бібліятэка распрацавала тэматычныя экскурсіі з цыклу "Славутыя імёны Бацькаўшчыны".

Стужка навiн
0