"Дапаможнік" дазволіць беларусам зрабіць першы крок у пошуку продкаў

© SputnikЭлектронны рэсурс "Дапаможнік" разлічаны на тых, хто збіраецца распачаць пошук продкаў
Электронны рэсурс Дапаможнік разлічаны на тых, хто збіраецца распачаць пошук продкаў - Sputnik Беларусь
Электронны рэсурс "Дапаможнік" прызваны дапамагчы беларусам, якія жадаюць зрабіць генеалагічнае дрэва сваёй сям’і.
МІНСК, 25 мая — Sputnik. У беларускім сегменце інтэрнэта запрацаваў электронны рэсурс "Дапаможнік", разлічаны на тых, хто збіраецца распачаць пошук продкаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Як даведацца пра шляхетнае паходжанне ў Мінску
Распрацоўшчыкам унікальнага для нашай краіны праекту з'яўляецца Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі. Карэспандэнт Sputnik разбіраўся, як працуе "Дапаможнік", з дырэктарам БелНДЦЭД Вячаславам Насевічам.
Пошукавая сістэма ўтрымлівае тры раздзелы — "Паселішчы" (беларуская мова), "Паселішчы" (руская мова) и "Прозвішчы". Усяго ў сістэму ўнесена амаль 50 тысяч населеных пунктаў і больш за 300 тысяч прозвішчаў.
Вячаслаў Насевіч адзначыў, што распрацоўкай "Дапаможніка" ўстанова займалася самастойна цягам апошняга года, а дадзеныя, якія былі ўнесены ў базу, збіраліся напрацягу 18 гадоў сумеснай працы з нацыянальным архівам.
Пошук па рэсурсе ажыцяўляецца вельмі проста. Калі карыстальнік жадае ўзнавіць генеалагічнае дрэва сваёй сям'і, але, напрыклад, даўно жыве ў Мінску і не ведае, адкуль паходзяць яго продкі, можна скарыстацца пошукам па прозвішчы.
Раздзел "Прозвішчы" дапамагае знайсці прозвішчы людзей і населеныя пункты, дзе жылі іх носьбіты. Біяграфій і нават дат жыцця і смерці людзей карыстальнікі ня знойдуць. Сістэма адлюстроўвае только прозвішчы і населеныя пункты.
Затым у раздзеле "Паселішчы" трэба набраць для пошуку патрэбны населены пункт. Рэсурс выдасць падрабязную інфармацыю пра тое, да якога павету, прыходу і губерніі адносіўся населены пункт. Гэта якраз тая інфармацыя, што патрэбна для афармлення генеалагічнага запыту.
Па словах Вячаслава Насевіча, гэта першы крок у пошуку продкаў, а больш дакладную інфармацыю трэба шукаць ужо ў Нацыянальным архіве.
"Дапаможнік" з'ўяляецца цалкам беларускамоўным рэсурсам, бо для яго выкарыстоўвалася інфармацыя з выданняў кніг "Памяць". Для пошуку населеных пунктаў выкарыстоўваліся дарэвалюцыйныя і савецкія даведнікі, а потым яны лакалізаваліся на сучасных картах.
Шукайце інфармацыю пра сваіх продкаў тут.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі