МІНСК, 25 мая — Sputnik. Уваход у Мінскі заапарк 1 чэрвеня дзецям да 14 год будзе бясплатным, паведамілі Sputnik у заапарку.
Спецыяльная акцыя прымеркавана да міжнароднага дня абароны дзяцей. Усіх наведвальнікаў чакае спецыяльная святочная праграма.
Сцэнічная пляцоўка Мінскага заапарка пачне працаваць 1 чэрвеня ў 13:00. Арганізатары адзначаюць, што гасцей заапарка чакаюць сюрпрызы.
З 1 чэрвеня квіткі ў Мінскі заапарк стануць даражэй на тры рублі. Так, замест шасці рублёў за наведванне экспазіцыі або дынапарка наведвальнікам прыйдзецца заплаціць дзевяць рублёў, а за абедзве экспазіцыі — 13 рублёў замест дзесяці.
Мінскі заапарк функцыянуе з 1984 года і традыцыйна прыцягвае вялікую ўвагу мінчан і гасцей сталіцы. У ім утрымліваюцца больш за дзве з паловай тысячы жывёл пяцісот відаў.