Беларускі касцёл рыхтуе пагадненне з дзяржавай

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі плануе падпісаць пагаднне з дзяржавай па ўзору беларускай праваслаўнай царквы.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі рыхтуе пагадненне, якое плануецца падпісаць з дзяржавай, паведамляе афіцыйны сайт рыма-каталіцкага касцёла.

На майскім пленарным пасяджэнні біскупы выказаліся за неабходнасць юрыдычнага ўрэгулявання адносін паміж каталіцкім касцёлам у Беларусі і дзяржавай дзеля больш эфектыўнага супрацоўніцтва.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Кандрусевіч: Беларусі патрэбны закон аб рэстытуцыі

"На працягу некалькіх апошніх гадоў у Беларусі на розных узроўнях абмяркоўвалася падрыхтоўка пагаднення паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь. Як вынікае з камуніката, Канферэнцыя біскупаў хоча прапанаваць са свайго боку іншы дакумент, які, на яе думку, урэгулюе адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай, напрыклад, у сферах медыцыны, адукацыі, культуры", — распавёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле яго слоў, пагадненне можа стаць унікальным прыкладам супрацоўніцтва, бо ў іншых краінах адносіны паміж Святым Пасадам і дзяржавай рэгулюе падпісаны канкардат.

Прыкладам такога дакумента ў Беларусі мусіць служыць падпісанае 15 гадоў таму пагадненне паміж дзяржавай і праваслаўнай царквой. і стаў базай для больш вузкіх дамоў — з канкрэтнымі міністэрствамі і ведамствамі.

Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што падобную стратэгію можа ўзяць на ўзбраенне і каталіцкі касцёл. Пагадненне паміж касцёлам і дзяржавай можна падштурхнуць развіццё ўзаемаадносін.

"Мы шмат разоў чулі: чаму ў вас няма такой дамовы? І я асабіста размаўляў з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, і яны адкрытыя на гэта. Бо гэта ўжо працуе ў праваслаўнай царкве. Гэта базавае пагадненне, некалькі старонак. Некаторыя моманты былі ўзяты з існуючага дакумента, бо калі глядзець і на іншыя пагадненні Беларускай Праваслаўнай Царквы з установамі, гэта вельмі вялікая праца. А ў нас пакуль — гэта база, прынцыпы", — рэзюмаваў арцыбіскуп.

Стужка навiн
0