Беларускі сцэнар адзначылі спецыяльным прызам у Канах

© Photo : Facebook / ScripTeast WorkshopsМікалай Лаўранюк на ўзнагароджанні
Мікалай Лаўранюк на ўзнагароджанні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сцэнар беларусаў распавядае пра тое, як двое розных людзей знаходзяць сувязь, якая дае ім сілу.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. Беларусы Мікалай Лаўранюк і Сяргей Каласоўскі прадставілі на Канскім кінафестывалі сцэнар фільма "Саламонава гара". Сцэнар атрымаў спецыяльны прыз канскага журы, паведамлялі ў афіцыйным запісе Канскага кінафестывалю ў "Facebook".

Рэканструкцыя друкарскага варштата часоў Скарыны - Sputnik Беларусь
"Першадрук" уразіў бы Скарыну

"Журы было зачаравана свежасцю і арыгінальнасцю аповяду ў гэтай мудрагелістай драме", — адзначылі на фестывалі.

У сцэнары ідзе гаворка пра пытанні веры, сям'і, выжывання і дружбы, "але галоўным чынам гаворка ідзе пра тое, як двое вельмі розных людзей могуць знайсці сувязь, якая дае ім сілу і вызваляе іх абодвух".

У конкурсе прымалі ўдзел 11 сцэнарыяў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сцэнар быў створаны па матывах твора "Падобны на Стынга", які напісала драматург Ірына Пісьменная.

Стужка навiн
0