Сотня паветраных змеяў узнімецца ў неба над Гомелем

© Sputnik / Мария АмелинаЗапуск паветранага змея, архіўнае фота
Запуск паветранага змея, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікі фестывалю будуць запускаць паветраных змеяў уласнай або фабрычнай вытворчасці, радыёкіраваныя мадэлі верталётаў.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. У Гомелі 27 мая ўдзельнікі гарадскога фестывалю "Паветраплаванне-2017" запусцяць у неба каля 100 паветраных змеяў, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Каля 30 рэканструктараў прыехалі ў Гомель аднавіць атмасферу паходнага намёту, рыштунку і побыту, характэрных для мяжы ХIV-ХV стагоддзяў. Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу да гісторыі і вучобы на гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны. - Sputnik Беларусь
Фота
Гомель акунуўся ў атмасферу Сярэднявечча

Удзельнікі фестывалю будуць запускаць паветраных змеяў уласнай або фабрычнай вытворчасці, радыёкіраваныя мадэлі верталётаў на трох пляцоўках у горадзе.

Акрамя таго, спецыялісты прадэманструюць складаныя мадэлі паветраных судоў і раскажуць, дзе іх можна навучыцца вырабляць.

Мэты мерапрыемства — папулярызацыя тэхнічнай творчасці і спартыўна-тэхнічных відаў спорту, узаемадзеянне паміж установамі адукацыі і сем'ямі ў арганізацыі выхаваўчага працэсу, прапаганда карыснага і культурнага вольнага часу, здаровага ладу жыцця.

Стужка навiн
0