МІНСК, 27 мая — Sputnik. Тэмпература паветра ў нядзелю па Беларусі будзе дасягаць месцамі 27 градусаў цяпла, распавялі Sputnik у Гідрамеце.
Цёплае і камфортнае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі ў другой палове мая: у сярэднім па рэспубліцы ўдзень паветра праграваецца да +20 градусаў цяпла.
Па дадзеных беларускіх метэаролагаў, у нядзелю, 28 мая, надвор'е будзе па-сапраўднаму летнім. У паўднёвых раёнах Беларусі ўдзень паветра прагрэецца да +27 градусаў цяпла.
Ноччу з суботы на нядзелю тэмпература паветра складзе 6-12 градусаў цяпла.
Цяплей за ўсё ў нядзелю будзе ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. У Мінску 28 мая чакаецца каля 25 градусаў цяпла.
На паўночным усходзе Беларусі чакаецца парадку 17-21 градусаў цяпла.