Месяц абавязковага паста з'яўляецца адным з пяці слупоў іслама, распавёў на радыё Sputnik Беларусь імам-хатыб саборнай мячэці Мінска Зарыф Зудзін.
Працягласць святога месяца традыцыйна складае 29 ці 30 дзён і залежыць ад месяцовага календара. На працягу месяца Рамадан прававерныя мусульмане ў дзённы час адмаўляюцца ад прыёму ежы, пітва, курэння і інтымнай блізкасці. Пост пачынаецца на досвітку і заканчваецца пасля заходу сонца. У Рамадан вернікі прымаюць ежу толькі ўначы.
"Пост у гэты месяц не такі ўжо строгі і страшны. Для таго, каб чалавек пасціўся, яму ў месяц Рамадан ў дзённы час сутак, пачынаючы са світання і заканчваючы заходам, усяго толькі нельга піць і есці. І асабістыя адносіны таксама", — адзначыў імам.
Як удакладніў суразмоўца, у бягучым годзе ў Беларусі месяц Рамадан афіцыйна аб'яўляецца 27 мая — гэта першы дзень паста, а рамаданаўскія служэнні пачаліся напярэдадні вечарам, пасля заходу сонца.
"Гэта звязана з новай стадыяй месяца. Калі ў годзе дзявяты месяц утварыўся, пачынаючы з гэтага моманту аб'яўляецца надыход новага месяца Рамадан. Месяц трэба ўбачыць абавязкова, гэта галоўны крытэр у надыходзе новага месяца", — удакладніў суразмоўца.
У гонар заканчэння святога месяца Рамадан праводзіцца свята разгавення. У гэты дзень мусульмане здзяйсняюць святочную малітву і выплачваюць абавязковую міласціну.
Гутарку з імам-хатыбам саборнай мячэці Мінска Зарыфам Зудзіным аб свяшчэнным месяцы Рамадан слухайце на радыё Sputnik Беларусь.